•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Галоўчанка: падтрымка рэальнага сектара эканомікі - адзін з галоўных напрамкаў работы дзяржавы

29.07.2020

Падтрымка рэальнага сектара эканомікі - адзін з галоўных напрамкаў работы дзяржавы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Магілёўхімвалакно".

"Падтрымка рэальнага сектара эканомікі - адзін з галоўных напрамкаў дзяржавы. У самыя складаныя перыяды, з якімі сутыкаюцца беларускія прадпрыемствы ў сваёй дзейнасці, наша ўлада заўсёды гатова падставіць плячо. Ім аказваецца разнастайная дапамога ў выглядзе льготных тарыфаў на электрычнасць, цеплаэнергію, вызвалення ад некаторых відаў падаткаў, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Сёння я ўпершыню азнаёміўся з вытворчасцю "Магілёўхімвалакно". Прыемна адзначыць, што ў няпросты перыяд для сусветнай эканомікі прадпрыемства выстаяла. І існуючая падтрымка з боку дзяржавы дапамагае забяспечыць загрузку ліній, стабільную работу і магчымасць выплачваць зарплату. Аднак мы бачым, што ў аднаго з вядучых прадпрыемстваў краіны ёсць праблемы ў выкананні даручэння кіраўніка дзяржавы па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па вытворчасці поліэфірнай прадукцыі. І з гэтым пытаннем нам неабходна разабрацца і знайсці рашэнне".

У час сустрэчы з прэм'ер-міністрам прадстаўнікі працоўнага калектыву задавалі пытанні, якія датычыліся рэалізацыі праекта па мадэрнізацыі вытворчасці, заработнай платы і далейшага лёсу прадпрыемства.

"Сёння тут сабраліся прадстаўнікі абласной і гарадской улады, кіраўніцтва "Магілёўхімвалакно" і канцэрна "Белнафтахім", каб разабрацца, па якой прычыне не ўдалося завяршыць да намечанага тэрміну мадэрнізацыю вытворчасці. На гэты момант паспяхова рэалізавана і працуе толькі першая чарга маштабнага праекта", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Першая чарга праекта была рэалізавана ў 2018 годзе - тут пачалі выпускаць поліэфірнае валакно спосабам прамога фармавання. Магутнасць вытворчасці - 50 тыс. т за год. Гэта дало магчымасць асвоіць новы тып поліэфірнага валакна - канжугейт, аналагаў якому няма ні ў Беларусі, ні ў іншых краінах СНД.

"Сусветны рынак знаходзіцца ў пастаянным руху, і неабходна паспяваць за гэтымі змяненнямі. Тыя планы, якія былі намечаны ў частцы мадэрнізацыі "Магілёўхімвалакно", будуць прапрацаваны яшчэ раз. Цяпер даволі складаны перыяд ва ўсім свеце і прымаць рашэнні па маштабных праектах трэба больш асцярожна. Мы абмеркавалі, па якім шляху неабходна ісці, каб з найменшымі рызыкамі выканаць даручэнне Прэзідэнта. І яно будзе выканана, магчыма, з невялікімі змяненнямі, каб адпавядаць сучаснаму рынку", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI