• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Агульнараённае міжведамаснае прафілактычнае мерапрыемства «Ведаю. Магу. Раблю» прайшло на базе ДУА «Вейнянская сярэдняя школа»

27.01.2022
Агульнараённае міжведамаснае прафілактычнае мерапрыемства «Ведаю. Магу. Раблю» прайшло на базе ДУА «Вейнянская сярэдняя школа». Удзельнікамі сустрэчы, арганізаванай у рамках аднайменнай абласной акцыі, сталі навучэнцы старэйшых класаў устаноў адукацыі. 

Акцыя, якая ахапіла ўсе школы Магілёўскага раёна, стартавала 10 студзеня. Яна заклікана павысіць узровень прававой культуры і ўсвядомленых паводзін падлеткаў. Фармат сустрэч - адкрыты дыялог, з адсутнасцю лекцый і без фармалізму: школьнікі выказваюць сваё меркаванне і вылучаюць прапановы.

У аграгарадку Вейна ў працы дыскусійнай пляцоўкі прынялі ўдзел намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага райвыканкама Марына Гінтова, памочнік пракурора Магілёўскага раёна Марыя Бараноўская, начальнік Магілёўскага РАНС Анатоль Касцюкоў, начальнік ІСН Магілёўскага РАУС Юрый Карнееў, начальнік аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталля Колас, загадчык сектара спорту і турызму Магілёўскага райвыканкама Святлана Кірэева, а таксама старшыня Магілёўскай раённай арганізацыі «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў» Віктар Пінчук.

Прадстаўнікі структур і ведамстваў разам са школьнікамі абмеркавалі пытанні крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці для непаўналетніх, агучылі нядаўнія выпадкі злачынстваў і правапарушэнняў сярод падлеткаў на тэрыторыі Магілёўскага раёна.

«Дрэнная кампанія, спакусы, жаданне вылучыцца ў грамадстве…» - хлопцы разважалі над магчымымі прычынамі здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў. Прапаноўвалі падлеткі і вырашэнне праблемы: правядзенне сустрэч у фармаце дыскусійных пляцовак, дэманстрацыя фільмаў пра жыццё аднагодкаў, якія спатыкнуліся на сваім шляху, і, галоўнае, уцягванне ў спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, здольныя разнастаіць вольны час маладых людзей, скараціўшы тым самым колькасць правапарушэнняў. «Тое, як і з кім, ты бавіш час, - дакладна прымеціла адна з вучаніц, - уплывае на станаўленне і развіццё асобы маладога чалавека».

Дарэчы, спосабаў разнастаіць свой вольны час на тэрыторыі Магілёўскага раёна дастаткова. «Было б жаданне», - звярнулася да навучэнцаў загадчык сектара спорту і турызму Магілёўскага райвыканкама Святлана Кірэева, дадаўшы, што толькі ад нас залежыць, у якi бок мы паглядзім, жадаючы сябе праявіць.

У рамках дыялогавай пляцоўкі былі прэзентаваны работы аб'яднанняў па інтарэсах і спартыўных секцый розных напрамкаў.

Аляксандра Арлова.

Фота аўтара

http://www.pniva.by/