• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Анатоль Ісачанка: галоўнае – у чалавеку бачыць чалавека і размаўляць з ім на роўных

10.06.2022

Галоўнае – у чалавеку бачыць чалавека і размаўляць з ім на роўных, заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на палях рэспубліканскага семінара-нарады «Актуалізацыя метадаў і формаў працы з насельніцтвам на мясцовым узроўні».

«Мяняецца не толькі жыццё, мяняецца грамадства. Расце ўзровень дабрабыту – значыць, павялічваюцца патрэбы, і яны відазмяняюцца. Асабліва гэта адчуваецца ў вялікіх гарадах: паркоўкі, якасць дарог. Таму людзі заўсёды звяртаюцца. Наша задача як органа ўлады, вядома ж, прыняць чалавека, выслухаць. І не тое што вырашаць нейкія праблемы ў індывідуальным парадку, але на падставе зваротаў грамадзян зрабіць нейкі зрэз. На што больш людзі звяртаюць увагу, куды бюджэт павярнуць: або рамонт даху, або рамонт дарогі, або гэта ідэалагічны складнік – больш людзям расказваць, што адбываецца ў свеце, барацьба з фэйкамі. Гэта значыць, сёння патрэбаў шмат, і сказаць, што яны чыста ў матэрыяльным плане, напэўна, няправільна», – сказаў Анатоль Ісачанка.

Губернатар падкрэсліў: людзі сталі больш цікавіцца нашай гісторыяй. «Асабліва ў Год гістарычнай памяці. У нас па Магілёўскай вобласці шмат запытаў, экскурсій, – працягнуў ён. – Запыты грамадства заўсёды былі, ёсць і будуць, трэба своечасова рэагаваць на іх».

«Калі сказаць, што абсалютна ўсё атрымліваецца, – гэта значыць самазаспакоіцца і нічога не рабіць. Вядома, заўсёды ёсць над чым працаваць і куды імкнуцца. Упэўнены: сённяшні форум дасць чарговы штуршок, пазначыўшы пэўныя напрамкі нашага руху. Але ў прынцыпе мы разумеем, што нам трэба гэты складнік узмацняць. Галоўнае – у чалавеку бачыць чалавека і размаўляць з ім на роўных, разумеючы яго праблему. Жаданне дапамагчы яму – гэта вельмі важна. Калі ёсць жаданне дапамагчы, то шукаеш варыянты», – канстатаваў Анатоль Ісачанка.

БЕЛТА