• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Паважаныя жанчыны! Дарагія мамы і бабулі!

14.10.2021

Ад Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта і Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам - Днём маці!

Гэта светлае свята - не толькі даніна павагі ўсім маці, але і прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці нашага грамадства.

Менавіта дзякуючы жанчыне пачынаецца і працягваецца жыццё на зямлі. Мацярынства - гэта вялікае шчасце і велізарная адказнасць. Мама - галоўны настаўнік, мудры дарадца і самы адданы сябар.

Усёабдымная матчына любоў была і застаецца вялікай стваральнай сілай, асновай высокай маральнасці, праўдзівай грамадзянскасці і патрыятызму. Менавіта ў сям'і мы атрымліваем урокі мудрасці і справядлівасці, любові да роднага краю, захоўваем і перадаем з пакалення ў пакаленне духоўныя каштоўнасці і традыцыі.

Выбар на карысць вялікай і моцнай сям'і - гэта адказны крок, які патрабуе каласальных духоўных і фізічных сіла. Сёння павышэнне аўтарытэту і прэстыжу сям'і, пашырэнне мер усебаковай падтрымкі, ахова мацярынства і дзяцінства з'яўляюцца найважнейшымі прыярытэтамі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі нашай краіны.

У гэты святочны дзень мы шчыра дзякуем усім жанчынам за нястомную працу, цярпенне і вялікадушнасць, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і дабрабыту, выканання самых запаветных жаданняў!

Няхай у вашых сем'ях заўсёды пануюць любоў і паразуменне, цяпло і ўтульнасць!

Няхай справы, учынкі і лёсы вашых дзяцей і ўнукаў дораць вам толькі радасць і гонар!

Няхай у кожным доме гучыць шчаслівы дзіцячы смех - гімн будучынi нашай краіны!

З Днём маці!

 

Старшыня Магілёўскага
раённага выканаўчага
камітэта
О.I.Чыкiда


Старшыня раённага Савета дэпутатаў
С.Д.Ярошчанка