•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Склад раённай камісіі па рэферэндуму зацвердзілі ў Магілёўскім раёне

25.01.2022

Сёння адбылося сумеснае паседжанне прэзідыума Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў і Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта па зацвярджэнні складу Магілёўскай раённай камісіі па рэферэндуме, якое правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Ерошчанка.

Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Камарова прапанавала ўключыць у склад раённай камісіі 13 чалавек. Прапановы падтрымалі. Персанальны склад камісіі вызначылі адкрытым галасаваннем.

Такім чынам, у Магілёўскую раённую камісію па рэферэндуме ўключана 7 прадстаўнікоў ад грамадскіх аб'яднанняў, 1 - ад працоўнага калектыву, 5 - ад грамадзян шляхам падачы заявы.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.01.2022г. нумар 14 «Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму» рэферэндум назначаны на 27 лютага 2022 года. Цэнтральная Камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зацвердзіла Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму.

Алена РЭВЯКА.

Фота Юліі Лунёвай.

http://www.pniva.by/