• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ацаніў тэмпы жніва ў ААТ «Цішоўка»

03.08.2022

Паспяховае правядзенне ўборачнай кампаніі – задача, якая стаіць перад усімі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі. Ствараючы харчовую бяспеку дзяржавы, аграрыі краіны, па стане на раніцу 3 жніўня, намалацілі 1944 тыс. тон збожжа.

Істотны ўклад уносяць і прадпрыемствы Магілёўскага раёна, у чым губернатар Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка змог пераканацца напярэдадні вечарам, наведаўшы ў суправаджэнні старшыні Магілёўскага райвыканкама Алега Чыкіды сельскагаспадарчыя палі ААТ «Цішоўка» і ўбачыўшы, як актыўна вядуцца работы па ўборцы збожжавых на даным прадпрыемстве.

– Магілёўшчына прыступіла да масавай уборкі, – ацэньваючы тэмпы работ у ААТ «Цішоўка» ў прыватнасці і па вобласці ў цэлым, адзначыў губернатар. – Працуем да таго часу, пакуль тэхналагічна можна ўбіраць, каб пазбегнуць любых страт. На гэтым полі ўраджай добры – 80 ц/га. Надвор’е дазваляе, таму, нягледзячы на тое, што час набліжаецца ўжо да 22.00, мы працягваем уборку.

Анатоль Ісачанка растлумачыў, што для больш эфектыўнай працы і граматнага выкарыстання светлавога дня прымяняюцца розныя манеўры. Напрыклад, да абеду ўбіраюцца адны культуры, пасля абеду – іншыя. Распрацавана сістэма матывацыі і для працаўнікоў палёў, якая ўключае не толькі ўдзел у спаборніцтве на званне найлепшага, але матэрыяльнае заахвочванне.

– Камбайны гатовыя, механізатары настроены, парк аўтамабіляў маецца, зернесушыльнае абсталяванне працуе круглыя суткі, – падсумаваў кіраўнік вобласці, ацэньваючы перспектывы вынікаў уборачнай кампаніі-2022.