• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся з выпускнікамі Мяжысецкай школы

26.05.2022

У Мяжысецкай сярэдняй школе навучаецца 379 навучэнцаў. Сёлета апошні званок празвініць для сямі адзінаццацікласнікаў. Наперадзе ў іх – пара сур’ёзных выпрабаванняў – экзамены, паступленне ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы..

З выпускнікамі сустрэўся старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка.

Дырэктар навучальнай установы Лілія Мельнікава расказала аб дзейнасці школы, педагагічным калектыве і вучнях, а намеснік дырэктара Людміла Маскалькова азнаёміла з выхаваўчым працэсам.

– У нас створана неабходная матэрыяльна-тэхнічная база, якая дазваляе вырашаць задачы, накіраваныя на павышэнне якасці адукацыі, – адзначыла Лілія Мельнікава. – Умовы для развіцця асобы навучэнцаў і прафесійнага росту педагогаў тут дастаткова высокія.

Круглы стол прайшоў у цёплай, сяброўскай атмасферы. За гадзіну ў кампаніі з кіраўніком Прыдняпроўскага краю школьнікі атрымалі вычарпальныя адказы на свае пытанні.

– Калі сустракаешся з моладдзю, то заўсёды атрымліваецца адкрытая размова, вучні разнявольваюцца, і ад гэтага атрымліваеш задавальненне, – падкрэсліў Анатоль Ісачанка. – Яны задаюць пытанні на розныя тэмы, разважаюць, расказваюць, гавораць пра сваё бачанне, і гэта вельмі важна. Сёння падрастаючае пакаленне некалькі іншае, яно па-іншаму глядзіць на жыццё. Важна ведаць іх настрой і жаданні.

Губернатар пажадаў вучням паспяхова здаць выпускныя і ўступныя экзамены. З годнасцю прайсці ўсе хваляванні, трывогі і перажыванні. І памятаць, што яны жывуць у мірнай, квітнеючай краіне, у якой для іх адкрыты ўсе дарогі.

 mogilevnews.by