•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У агракамбінаце «Зара» ўшаноўвалі першых вадзіцеляў, якія перавезлі больш за тысячу тон збожжа

08.08.2022

Уборачная кампанія ў Магілёўскім раёне ў самым разгары. Працаўнікі, задзейнічаныя ў кампаніі, дэманструюць прафесіяналізм і аддачу, што прыводзіць да адчувальных вынікаў. Так, напрыклад, 5 жніўня ў ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» ўшаноўвалі першых вадзіцеляў, якія перавезлі больш за тысячу тон збожжавых і зернебабовых культур новага ўраджаю. Імі сталі працуючыя на айчынных МАЗах Юрый Манкевіч і Раман Сарокін (Раману 27 гадоў, а гэта значыць, што ён займае першае месца і ў спаборніцтве маладых кіроўцаў). Павіншаваць лідараў з іх дасягненнем прыехалі старшыня Магілёўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянцін Салавей, старшыня Магілёўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Лісоўскі, галоўны спецыяліст Магілёўскага райкама ГА «БРСМ» Ангеліна Іванова, старшыня назіральнага савета ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» Васіль Бурлялёў, якія ўручылі кіроўцам-тысячнікам дыпломы, граматы, падарункі і выказалі надзею, што не за гарамі і новыя дасягненні.

Перавезці 2 тыс. тон новага ўраджаю – вынік, які пад сілу дасягнуць лідарам уборачнай кампаніі ў найбліжэйшы час.

– На такіх працаўніках, як вы, усё трымаецца, – звяртаючыся да Юрыя Манкевіча і Рамана Сарокіна, адзначыў Валянцін Салавей. – І ад вашай добрасумленнай працы залежыць, якім будзе ўраджай гэтага года.