• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Абласны фестываль «Разам мы зможам больш» пройдзе 10 чэрвеня ў Магілёве

07.06.2022

Абласны фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» пройдзе 10 чэрвеня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

У мерапрыемстве прыме ўдзел больш за 100 чалавек: калектывы мастацкай творчасці і індывідуальныя выканаўцы з ліку людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з усіх раёнаў вобласці.

У межах фестывалю адбудзецца ўрачыстае адкрыццё, конкурсныя выступленні калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў, выставы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, гала-канцэрт і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў творчага спаборніцтва.

Конкурс будзе праводзіцца па наступных намінацыях: «Народныя спевы»; «Акадэмічныя спевы»; «Эстрадныя спевы»; «Жэставыя спевы»; «Харэаграфічнае мастацтва»; «Музычна-інструментальнае выканальніцтва»; «Аўтарская паэзія і бардаўская творчасць»; «Тэатральнае мастацтва»; «Мастацкае слова»; «Арыгінальны жанр»; «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»; «Выяўленчае мастацтва».

Фестываль праводзіцца з мэтай фарміравання спрыяльных умоў для развіцця творчага патэнцыялу інвалідаў, выканання культуралагічнай, аздараўленчай і адукацыйнай функцый, творчых зносін, абмену вопытам, раскрыцця разнастайнасці мастацкага патэнцыялу калектываў і асобных выканаўцаў, сацыяльнай адаптацыі інвалідаў сродкамі мастацтва, выяўлення і падтрымкі творча адораных яркіх і таленавітых імёнаў, удасканалення выканальніцкай культуры і сцэнічнага майстэрства.

Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, выканаўцамі – установа культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы», абласныя арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», «Беларускае таварыства глухіх», «Беларускае таварыства інвалідаў».

mogilev-region.gov.by