• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Акцыя «Звон смутку» пройдзе 22 чэрвеня на Буйніцкім полі ў Магілёве

21.06.2022

Патрыятычная акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі ў Магілёве 22 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама.

Мітынг-рэквіем прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Мерапрыемства пачнецца а 4.00. Па традыцыі тут збяруцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, працоўных калектываў, актыў БРСМ, навучэнцы і студэнты, жыхары абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна.

Для дастаўкі жыхароў да месца акцыі, якая праводзіцца штогод, у горадзе арганізуюць дадатковыя рэйсы аўтобусаў па трох маршрутах. Так, аўтобус № 1 пачне свой рух а 2.45 з канчатковага прыпыначнага пункта ў мікрараёне Казіміраўка. Ён пройдзе праз вуліцы Касманаўтаў, Чалюскінцаў. У зваротным кірунку ён ідзе а 4.45.

Аўтобус № 2 а 2.45 пачне рухацца з вуліцы Кулібіна, затым пройдзе па вуліцы Крупскай, праз чыгуначны вакзал, вуліцу Першамайскую, плошчу Арджанікідзэ і вуліцу Чалюскінцаў. А 4.45 ён паедзе ў зваротным кірунку.

Аўтобус № 3 а 2.45 выедзе з канчатковага прыпыначнага пункта тралейбусаў у Любужскім лесапарку. Грамадскі транспарт будзе рухацца праз завод Кірава, праспект Дзімітрава, гіпермаркет «Гіпа», праспект Пушкінскі, вуліцу Астроўскага, праспект Шміта, вуліцу Чалюскінцаў і да Буйніцкага поля. У зваротным напрамку аўтобус выедзе а 4.45.

БЕЛТА