•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Анатоль Ісачанка: курс на збліжэнне і развіццё двухбаковых адносін – гэта пазіцыя народаў

01.07.2022

Такую заяву падчас пленарнага пасяджэння IX Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі зрабіў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. Ён сказаў, што палі форума традыцыйна выступаюць пляцоўкай для адкрытага дыялогу і прадастаўляюць магчымасці абмеркаваць не толькі механізмы двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, але і вызначыць далейшы вектар, па якім будуць рухацца рэгіёны.

– Пытанні інтэграцыі, кааперацыі і ўніфікацыі заканадаўстваў дзвюх краін сёння набываюць асаблівае значэнне, – канстатаваў Анатоль Ісачанка. – Аднак абраны курс на збліжэнне і развіццё двухбаковых адносін – гэта не столькі адказ на знешнія выклікі, колькі пазіцыя народаў. Мы так вырашылі больш за чвэрць стагоддзя таму, а кіраўнікі нашых дзяржаў сваёй палітычнай воляй падтрымалі даныя намеры, і сёння іх цвёрдая пазіцыя на збліжэнне застаецца нязменнай.

Паводле слоў губернатара Магілёўскай вобласці, вынікам гэтага стала развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Аднак, нягледзячы на дасягнутыя вынікі, адбываецца пастаянны пошук новых пунктаў росту і ўзаемавыгадных напрамкаў супрацоўніцтва.

– У цяперашні час Магілёўскай вобласцю заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве больш чым з 85 расійскімі рэгіёнамі, – паведаміў Анатоль Ісачанка. – Вядзецца актыўная праца па супрацоўніцтве з прыгранічнымі Смаленскай і Бранскай абласцямі, Масквой і Маскоўскай вобласцю, Санкт-Пецярбургам, Ленінградскай, Новасібірскай і Калужскай абласцямі. Пры гэтым адлегласць не з’яўляецца перашкодай. Цесныя кантакты наладжаны з Прыморскім і Хабараўскім краем. Па выніках мінулага года знешнегандлёвы абарот Магілёўскай вобласці з суб’ектамі Расійскай Федэрацыі склаў 183 млрд расійскіх рублёў, або 130 працэнтаў да ўзроўню 2020 года. Такім чынам, мы не толькі перавысілі планку па ўзаемным гандлі ў 139 млрд расійскіх рублёў у дакавідным 2019 годзе, але і атрымалі найлепшы вынік за апошнія сем гадоў. І гэта, безумоўна, з’яўляецца добрым адказам на ўсе выклікі сённяшняга часу.

Таксама губернатар Магілёўскай вобласці прапанаваў некалькі напрамкаў для развіцця інтэграцыі. Азін з іх – пашырэнне адзінай інфармацыйнай базы, якая дазволіць суб’ектам Беларусі ў Расіі азнаёміцца з тэхнічным патэнцыялам і магчымасцямі адзін аднаго і аператыўна ўстанавіць кааперацыйныя сувязі. Другі – укараненне механізму па сумесным крэдытаванні імпартазамяшчальных праектаў. Трэці – прапрацаваць пытанне ўстанаўлення адзінай цэнавай палітыкі на сыравінныя тавары, уключаючы метал, хімію, лясныя рэсурсы. А таксама выпрацаваць адзіныя падыходы дзяржаўнай моладзевай палітыкі і грамадзянска-патрыятычнага выхавання для ўзгодненай і прадуктыўнай працы з маладым пакаленнем Беларусі і Расіі.

СБ