•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Анатоль Ісачанка правёў асабісты прыём грамадзян у Магілёве

05.10.2022

Пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, стану дарог, добраўпарадкавання, аказання медыцынскай дапамогі, атрымання віду на жыхарства падымаліся падчас асабістага прыёму грамадзян, які сёння правёў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў Магілёве.

Так, на прыём да кіраўніка рэгіёна звярнуліся дзве жыхаркі абласнога цэнтра, якія расказалі, што пражываюць у прыватным доме, які складаецца з трох кватэр. Іх праблема заключаецца ў тым, што адносна іх домаўладання з 2017 года ідзе гаворка пра знос, але далей размоў справа не рухаецца. Нягледзячы на размяшчэнне дома ў цэнтры горада, не знаходзіцца інвестар, як адказваюць на іх запыты адказныя за даны кірунак службы. Ускладняецца сітуацыя тым, што ад размешчаных па суседстве дамоў і моста з ухілаў на іх участак падчас моцных дажджоў намываюцца бруд і камяні, што, з іх слоў, не дазваляе карыстацца зямельным участкам, прызначаным пад агарод. Таксама праз забітую ліўнёўку вада затапляе падвал, што негатыўна адбіваецца на стане самога дома, укладвацца ў сур’ёзны рамонт якога жыхаркі не бачаць сэнсу, баючыся хуткага зносу. Аднак час ідзе, а сітуацыя ў лепшы бок не мяняецца. Акрамя таго, жанчыны паскардзіліся на адсутнасць транспартнага пад’езду да дома, з прычыны чаго ў іх рэгулярна ўзнікаюць цяжкасці з дастаўкай дроў і газавых балонаў. Службы рэагуюць на заяўкі, падсыпаючы дарогу, але прынятых мер хапае да першага вялікага дажджу.

Сітуацыю пракаментаваў намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кіблоў. Ён расказаў, што выязджаў на месца якраз пасля працяглага дажджу і адзначыў, што сапраўды бетонны латок для водаадвядзення не спраўляецца з нагрузкай, але пры гэтым вада перахапляецца наяўным ліўнепрыёмным калодзежам. Сырасць у хаце тлумачыцца пашкоджаннем вадастокавага жолаба праблемамі з адмосткай. Як запэўніў Андрэй Кіблоў, па выяўленых недахопах будуць выпрацаваны інжынерныя рашэнні. На сёння на сайце гарвыканкама размешчана інфармацыя для інвестараў, прапанаваны праект па будаўніцтве жылога дома ў даным месцы. У выпадку яго рэалізацыі дом заяўнікаў патрапіць пад знос.

У сваю чаргу старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігар Клішо растлумачыў, што ўчастак мае складаны рэльеф на схіле, акрамя таго, вялікіх выдаткаў запатрабуе і знос размешчанага на ім жылога дома, таму патэнцыйныя інвестары ў сённяшняй сітуацыі адмаўляюцца ад забудовы гэтага ўчастка.

Анатоль Ісачанка ўважліва выслухаў бакі і падкрэсліў, што ў першую чаргу за станам прыватнага дома абавязаны сачыць яго гаспадары. Таксама ён даручыў праверыць, ці пражываюць у доме ўсе прапісаныя. Адносна падтапленняў губернатар даў даручэнне разабрацца ў сітуацыі і грунтоўна падысці да ліквідацыі наяўных праблем. У той жа час у дачыненні да зносу дома і прадастаўлення жыхарам іншага жылля ва ўласнасць ён адзначыў, што пытанне будзе вырашацца выключна ў межах дзеючага закона.

«Прымусіць прыйсці сюды забудоўшчыка мы не маем права, а што тычыцца прывядзення тэрыторыі ў належны парадак – гэта будзе зроблена ў найбліжэйшы час», – сказаў на заканчэнне ён.

Звярнулася на прыём да Анатоля Ісачанкі і грамадзянка Украіны. Жанчына з 2020 года пражывае ў аграгарадку Махава Магілёўскага раёна, дзе набыла дом, з’ехаўшы са сваёй краіны з-за напружанай сітуацыі, якая там складваецца. У Беларусі пенсіянерка знаходзіцца па дазволе на часовае пражыванне, якое штогод падаўжае. Увесь гэты час жанчына актыўна ўдзельнічала ў жыцці аграгарадка. Аднак з лютага бягучага года, з-за падзей у роднай краіне заяўніцы, ёй спынілі выплату пенсіі. Акрамя таго, у жанчыны з’явіліся сур’ёзныя праблемы са здароўем. Медыцынскае абслугоўванне ёй, як іншаземцы, аказваецца на платнай аснове. Неўзабаве жанчыне трэба будзе другая аперацыя, сродкаў на якую ў яе цяжкім становішчы ў яе няма.

Таму ў якасці выключэння яна папрасіла паспрыяць ёй у атрыманні віду на жыхарства, грамадзянства, каб атрымліваць медыцынскую дапамогу на роўных з беларусамі ўмовах.

Анатоль Ісачанка адзначыў, што сёння ў нашай краіне па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аказваецца пільная ўвага пытанням дапамогі грамадзянам Украіны. Якраз у верасні ўступілі ў сілу змены ва ўказе Прэзідэнта № 420 «Аб знаходжанні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь», згодна з якімі грамадзяне суседняй дзяржавы могуць атрымліваць у нашай краіне такую ж медыцынскую дапамогу і на такіх жа ўмовах, што і грамадзяне Беларусі.

Кіраўнік рэгіёна акцэнтаваў увагу адпаведных службаў: аховы здароўя, сацыяльнай абароны і УУС, што бюракратыі ў гэтым пытанні быць не павінна. Калі чалавек прыйшоў з просьбай аб дапамозе, трэба паставіцца з разуменнем і па-чалавечы паглыбіцца ў сітуацыю, разабрацца, як яму можна дапамагчы. Губернатар даў даручэнне на працягу двух дзён разабрацца з даным пытаннем і далажыць яму аб выніках.

Юлiя Таранава, фота Марыям Табагары, mogilevnews.by