• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Анатоль Ісачанка: самае галоўнае зараз – арганізацыя працы, дысцыпліна і выкананне пастаўленых задач

26.07.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правёў рэспубліканскую селектарную нараду па ўборачнай кампаніі. Аб ходзе ўборачнай і ўзніклых пытаннях далажылі губернатары ўсіх абласцей. На сувязі таксама былі 118 раёнаў: старшыні райвыканкамаў, іх намеснікі ў напрамку і кіраўнікі гаспадарак.

Як адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, вобласць гатова да ўборкі: тэхніка падрыхтавана, уся праца вядзецца ў планавым парадку. Таксама ён звярнуў увагу на неабходнасць з-за пагодных умоў у сціслыя тэрміны ўбраць ураджай у рэгіёне, каб пазбегнуць страт. Што прадугледжвае наступнае задзейнічанне дадатковых зернесушыльных комплексаў.

«Прэзідэнтам вызначаны задачы: прыбраць усё да зярнятка, стварыць харчовую бяспеку нашай краіны, закладку ў стабфонды. І для гэтага трэба захаванне тэхналогій, – падзяліўся Анатоль Ісачанка пасля нарады. – Што тычыцца Магілёўскай вобласці, у нас ёсць усё неабходнае для ўборкі. Гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў на сёння – 99%, зернесушыльнай гаспадаркі – 98%. Што тычыцца адвозкі, мы цалкам забяспечаны. Паліва на ўборку маецца. Усе пытанні арганізацыйнага, матэрыяльнага забеспячэння на ўзроўні вобласці і рэгіёнаў вырашаны. Самае галоўнае зараз – арганізацыя працы, дысцыпліна і выкананне пастаўленых задач.

Трэба выразна разумець асаблівасці гэтага года. Як неаднаразова ўжо гаварылася, усе работы спрасаваны: адначасова вядзецца ўборка збожжавых, пачата церабленне лёну, ужо трэба рыхтаваць глебу пад пасеў азімых культур. Гэта накладае свае асаблівасці. Кожны год своеасаблівы, таму не бачу ў гэтым ніякіх праблем. Яшчэ раз паўтаруся: усё неабходнае ў вобласці ёсць, і самае галоўнае, каб кожны на сваім працоўным месцы выконваў тыя задачы, якія павінен. І ў нас усё атрымаецца.

Хлеб сёлета нядрэнны: плануем выканаць харчовы заказ, забяспечыць рэгіён фуражным збожжам, насеннем. Тое зерне, якое мы плануем сабраць, цалкам павінна забяспечыць нас усім неабходным».

Прысутныя ў абласной студыі кіраўнікі гаспадарак таксама падзяліліся пазітыўным настроем на ўборку збожжавых.

«Усе задачы, агучаныя кіраўніком дзяржавы, нам зразумелыя і будуць выкананы. Мы загадзя падышлі як да ўборачнай кампаніі, так і, забягаючы наперад, да пасяўной. Людзі настроены станоўча, – расказаў гендырэктар ТАА «Купалаўскае – кіруючая кампанія холдынгу» Шклоўскага раёна Андрэй Хмуровіч. – Мы бачым, што адбываецца ў свеце. У прыватнасці, у нашым калектыве першарадная задача – забяспечыць ураджаем уласныя патрэбы: добра спрацаваць па жывёлагадоўлі, а ўжо атрыманую прадукцыю перапрацоўчыя прадпрыемствы змогуць накіраваць як на ўнутраны, так і на знешні рынак.

На сёння па холдынгу засталося прыбраць крыху больш за 7,4 тыс. га: паступова спрабуем, правяраем збожжа на вільготнасць. Тэхнічна гатовыя цалкам – і па камбайнах, і па сушцы, і па захоўванні. Усё залежыць ад надвор’я».

Працягнуў тэму і дырэктар ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна Аляксандр Багель:

«Дажджлівае надвор’е, што ссунула тэрміны ўборкі на 7-10 дзён па некаторых культурах, уносіць свае складанасці. Нездарма адзначыў наш губернатар і яго падтрымаў кіраўнік дзяржавы, што чакаць нельга – трэба працаваць. Інакш праз 3-4 тыдні мы проста страцім зерне.

Гаворачы аб нашай гаспадарцы, то такіх праблем у нас няма. Людзі ёсць, настроеныя працаваць. Віды на ўраджай сапраўды добрыя. Трэба толькі яго сабраць.

Мы прынялі шэраг мер па ўмацаванні дахаў на зернетаках, асфальтаванні пад’ездаў, падрыхтоўцы тэхнікі. Прапрацавалі і пытанне з людзьмі, бо яны на ўборцы – галоўнае. Мы стварылі для іх добрыя ўмовы спаборніцтваў, сістэму прэміравання. Паколькі лічу, што важна не толькі тэхнічна падрыхтавацца, але і стварыць для людзей камфортную, матывуючую абстаноўку.

Нам трэба будзе прыбраць амаль 3,8 тыс. га збожжавых і 930 га азімага рапсу. У полі гатовыя выходзіць 12 камбайнаў з экіпажам па два чалавекі. Ёсць сярод іх і вопытныя работнікі, і дастойная маладая змена. Людзей на ўборцы заўсёды задзейнічана шмат, бо гэта не толькі збор збожжа, але і ўборка саломы, перапрацоўка ўраджаю. Усе забяспечаны гарачым харчаваннем, іншымі неабходнымі ўмовамі. Яшчэ б надвор’е паспрыяла, з астатнім справімся».

Юлія Таранава, фота аўтара