• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Анатоль Ісачанка вызначыў стратэгічныя напрамкі развіцця АПК

28.06.2022

Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў у Горках семінар-нараду па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, на якой прысутнічалі і задавалі свае пытанні ў фармаце адкрытага дыялогу старшыні райвыканкамаў і начальнікі райсельгасхарчаў, іх намеснікі па жывёлагадоўлі, раслінаводстве і механізацыі, кіраўнікі сельгасарганізацый раёна.

У якасці стратэгічных напрамкаў развіцця АПК на найбліжэйшыя 3 месяцы Анатоль Ісачанка вызначыў карманарыхтоўку, вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі, уборку ўраджаю збожжавых і структуру пасяўных плошчаў на 2022/2023 год.

– Новы год у сельскай гаспадарцы пачынаецца менавіта з гэтага перыяду, калі мы закладваем структуру пасяўных плошчаў на наступны год, фарміруем кармавую базу на зімова-стойлавы перыяд, насенны фонд і размеркаванне збожжа. Як спрацуем за гэтыя тры месяцы, так і будзем жыць наступны год, – падкрэсліў губернатар. – Наша асноўнае багацце – зямля, якая павінна выкарыстоўвацца эфектыўна і пераходзіць у прадукцыю для жывёлагадоўлі і тую, якая мае добрыя спажывецкія якасці і дае аддачу (бульба, гародніна, збожжа).

Паводле слоў старшыні аблвыканкама, летась сельгасарганізацыі Магілёўшчыны атрымалі Br1,6 млрд. выручкі, у структуры якой найбольшую ўдзельную вагу ў 41% займае рэалізацыя прадукцыі малочнай і мясной жывёлагадоўлі. Прычым малако складае 31% у гэтым аб’ёме. Такім чынам, асноўныя грошы знаходзяцца менавіта ў жывёлагадоўлі.

 Анатоль Ісачанка на канкрэтных прыкладах праілюстраваў эфектыўнасць гаспадарання на зямлі аграрыяў розных раёнаў, аднолькавых па плошчы. Да прыкладу, у Круглянскім раёне атрымалі Br34 млн выручкі (доля малочнай і мясной жывёлагадоўлі 69%), а ў Кіраўскім раёне – Br107 млн (уклад малочнай і мясной жывёлагадоўлі – 56%). Пры гэтым у Кіраўскім раёне пры бальнасці раллі ў 34,2 выхад кармавых адзінак складае 66,7 кг (18,9 кг да сярэднеабласнога паказчыка), а ў Круглянскім раёне, які мае самы высокі бал раллі ў 38, атрымліваюць 41 кг карм. адз. (мінус 6,8 кг да сярэднеабласнога паказчыка).

 Кожны кіраўнік павінен паглядзець і палічыць, наколькі эфектыўна ён гаспадарыць на зямлі і што трэба зрабіць для выпраўлення сітуацыі. Корманарыхтоўчай тэхнікі ў сельгаспрадпрыемствах вобласці хапае – няма належнай арганізацыі працы, лічыць старшыня аблвыканкама.

Анатоль Ісачанка зрабіў на нарадзе шэраг даручэнняў, якія тычацца стварэння паўтарагадовага запасу кармоў, павелічэння плошчы ворных зямель, стварэння насеннага фонду, забараніўшы выкарыстанне на палях насення 4 і 3 рэпрадукцыі. Патрабаванне губернатара – адзін трактар, абсталяваны сістэмай GPS-маніторынгу, павінен штодня працаваць на ўзворванні, і яго праца будзе кантралявацца ў анлайн-фармаце. У кожнай гаспадарцы неабходна строга па тэхналогіі засеяць у сярэднім па 100 га азімага ячменю, які мае добрую ўраджайнасць у 50 ц/га.

 Губернатар запатрабаваў аднавіць выбылае пагалоўе жывёлы. «У кожным раёне павінен быць гаспадар і жорсткае спагнанне за вынікі», – рэзюмаваў Анатоль Ісачанка.

 gorkiv.by