• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Электронны кірмаш вакансій пройдзе 11 жніўня на Магілёўшчыне

08.08.2022

У Магілёўскай вобласці 11 жніўня адбудзецца электронны кірмаш вакансій, які правядзе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкама.

Мерапрыемства па пошуку і прапанове вакансій пройдзе з 14.00 да 16.00 на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/. Саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу.