• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Каманда Магілёўскай вобласці зноў стала пераможцай спаборніцтваў па кросе на прызы ВД «Беларусь сегодня»

29.04.2022

У Магілёве завяршыліся Кубак Беларусі, рэспубліканскія спаборніцтвы па кросе на прызы выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і рэспубліканскія спаборніцтвы па эстафетным бегу памяці заслужанага трэнера Аляксандра Кіцэнкі.

Услед за дарослымі спартсменамі і юніёрамі ў заключных індывідуальных забегах на старт выйшлі юнакі і дзяўчаты. Сярод маладых людзей 2005–2006 г. н. на двухкіламетровай дыстанцыі найлепшымі сталі Аліна Ласоцкая і Антон Тафараў. Сярод спартсменаў 2007–2008 г. н. на дыстанцыі працягласцю адзін кіламетр першымі фінішавалі Аліна Апановіч і Яўген Казакоў.

У змешанай эстафеце сярод юніёраў і юнакоў перамогу атрымала каманда Мінскай вобласці ў складзе Данііла Выдранюка, Яніны Уладыкі, Міхаіла Пенкрата і Азары Ідрыс, а ў эстафеце 4х800 сярод мужчын і жанчын – каманда Магілёва, у якую ўвайшлі Анастасія Палуян, Ілья Карнавухаў, Таццяна Шабанава і Сяргей Карпаў.

У камандным заліку Кубка Беларусі па кросе зноў лідзіравала каманда Магілёўскай вобласці. З моманту ўстанаўлення нашым выдавецкім домам новага кубка гэта трэцяя перамога магілёўцаў, таму ганаровы трафей застаецца ў каманды на вечнае захоўванне.

СБ