• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Кансультацыя па пытаннях абароны аўтарскіх правоў і прадпрымальніцкай дзейнасці моладзі пройдзе ў Магілёве

25.03.2022

Кансультацыя па пытаннях абароны аўтарскіх правоў і прадпрымальніцкай дзейнасці моладзі пройдзе ў Магілёве 28 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Як расказалі арганізатары мерапрыемства, для ўдзельнікаў пройдуць майстар-класы: па прававым забеспячэнні інтэлектуальнай уласнасці, абароне аўтарскіх правоў у сацыяльных сетках, рэалізацыі рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі».

Спікерамі стартапа выступяць кансультант навуковага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Алена Машкова, вядучы спецыяліст аддзела падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва УКР «Магілёўскі гарадскі цэнтр падтрымкі малога прадпрымальніцтва» Аляксандра Крайцава, старшыня Магілёўскай абласной камісіі ГА «БРСМ» Юлія Кірпічэнка.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Касманаўтаў, 19, філіял РНТБ «Магілёўская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка». Пачатак а 11-й гадзіне.

Рэд.