• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Магілёўскія ратавальнікі падрыхтавалі да Дня Перамогі аўтарскі праект «З болем у сэрцы скрозь гады»

05.05.2022

Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі магілёўскія ратавальнікі падрыхтавалі аўтарскі праект «Вачамі болю скрозь вайну». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

«Мэта праекта – паказаць вайну пад прызмай розных пакаленняў і данесці галоўную думку: вайна – гэта страшна і падчас і пасля, – адзначыла Вольга Нехарошых. – Важна памятаць і шанаваць подзвіг савецкага народа, паважаць сваю гісторыю, бо, як пісаў Міхаіл Ламаносаў, «народ, які не ведае свайго мінулага, не мае будучыні».

Праект складаецца з 4 відэаролікаў, у якіх свой погляд на ваенныя падзеі выказваюць прадстаўнікі розных пакаленняў: удзельнік вайны, дзіця вайны, народжанае ў год перамогі і праўнук перамогі. Усе яны – ветэраны і дзеючыя работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Гэта своеасаблівы эксперымент, які дазволіў знайсці агульнае паміж людзьмі, народжанымі ў розныя гістарычныя эпохі. І гэта агульнае – святыня памяці, любоў да Радзімы і жаданне жыць пад мірным небам!

Выпуск I: «Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны»

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: Андрэй Сямёнавіч Маісееў. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны і ветэран пажарнай службы Маісееў Андрэй Сямёнавіч нарадзіўся ў 1924 годзе.

16 жніўня 1942 года яму споўнілася 18 гадоў, а 22 жніўня ён ужо быў прызваны ў войска.

За два з паловай гады механік-вадзіцель танка Т-34, а затым цяжкага танка ІС-2 прайшоў па франтах Вялікай Айчыннай вайны ад Сталінграда да г. Вены ў Аўстрыі. Удзельнічаў у вызваленні Паўднёвай і Паўночнай Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі. Тройчы быў паранены, у тым ліку меў цяжкае раненне, гарэў у танку і ўсім смерцям насуперак выжыў.

Але і пасля перамогі вайна для Андрэя Сямёнавіча не скончылася: 27 гадоў ён аддаў службе ў Савецкай Арміі, абараняючы Радзіму. Удзельнічаў у Карэйскай вайне (1950–1953 гады). Дзеці выраслі без яго, з сям’ёй бачыўся толькі рэдкімі наездамі. А калі уз’ядналіся, жонка захварэла і ён цярпліва даглядаў за сваёй баявой сяброўкай (ён яе так называе). На жаль, цяпер яны не разам. Хоць не, разам. Куды б ён ні паехаў, заўсёды з ім фатаграфія, на якой ён, малады афіцэр, стрымана трымае яе за руку, а яна ў прыгожай струменістай сукенцы шчасліва усміхаецца…

Рэд.