• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Магіляўчанін Ягор Шарамкоў першынстваваў у вольных практыкаваннях на этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы

01.03.2022

Беларускія спартсмены выйгралі чатыры медалі на першым этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіў у нямецкім Котбусе з 24 па 27 лютага, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.

У вольных практыкаваннях у мужчын першынстваваў Ягор Шарамкоў, які набраў 13,933 бала. Тры ўзнагароды ў Германіі заваявала Настасся Сманцэр: на рахунку беларускі другое месца ў вольных практыкаваннях і бронзавыя медалі па выніках спаборніцтваў на бервяне і рознавысокіх брусах.

Другі этап Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы сезона 2022 года пройдзе з 2 па 5 сакавіка ў сталіцы Катара г.Доха.

БЕЛТА