•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Патрыятычны праект «Марафон гістарычнай памяці» рэалізуюць у Магілёўскай вобласці

02.03.2022

Грамадзянска-патрыятычны праект «Марафон гістарычнай памяці» рэалізуюць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў рэгіянальным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

Праект прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і будзе праходзіць на працягу ўсяго 2022 года. Ён уяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне аб’ектыўнага стаўлення да гістарычнага мінулага, захаванне і ўмацаванне адзінства беларускага народа. Да ўдзелу ў марафоне запрашаюцца ўстановы, арганізацыі, творчыя калектывы і выканаўцы незалежна ад ведамаснай прыналежнасці.

БЕЛТА