• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Першую аперацыю па перасадцы сэрца правялі ў Магілёве

26.11.2021

У Магілёве правялі першую ў вобласці аперацыю па перасадцы сэрца. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы Анатоль Кулік.

"Аперацыя прайшла ў нашай установе аховы здароўя сёння ноччу, яна працягвалася практычна 6 гадзін, удакладніў Анатоль Кулік. - І донарам, і рэцыпіентам сталі жыхары нашага рэгіёна. Усяго ў аперацыйнай было задзейнічана каля 20 чалавек медыцынскага персаналу. Аперацыйнае ўмяшанне праводзіў галоўны кардыяхірург Беларусі, доктар медыцынскіх навук, акадэмік Беларускай Акадэміі медыцынскіх навук Юрый Астроўскі".

Сэрца перасадзілі 43-гадоваму маладому чалавеку з гранічнай сардэчнай недастатковасцю. Паводле слоў медыкаў, да гэтай аперацыі пачалі рыхтавацца адразу пасля адкрыцця новага кардыяхірургічнага корпуса, якое адбылося 5 лістапада 2021 года. Аперацыя стала ўнікальнай і вызначальнай для далейшага развіцця Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы, упэўнены галоўны ўрач.

"Аперацыя на адкрытым сэрцы для нас не проста ўвасабленне мары, а нешта большае, - падкрэсліў Анатоль Кулік. - У Магілёве цяпер робіцца тое, што можна зрабіць ва ўсім свеце. Гэта яшчэ раз даказвае тое, што нашы магчымасці і створаныя медыцынскія ўмовы, у тым ліку ў аперацыйных, абсалютна адпавядаюць сусветнаму ўзроўню".

БелТА