• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Пілотны турыстычны праект па стварэнні Чыгірынскага кластара рэалізуюць у Магілёўскай вобласці

14.06.2022

Турысцка-эколага-рэкрэацыйны кластар «Чыгірынка» з’явіўся ў Магілёўскай вобласці. Ён аб’яднаў у сабе суб’ектаў гаспадарання Быхаўскага і Кіраўскага раёнаў. Пра гэта расказаў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Вадзім Брэжэзінскі.

«Чыгірынскае вадасховішча – адна з турыстычных жамчужын Магілёўскай вобласці. Яно размешчана на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў на рацэ Друць. Гэта тэрыторыя валодае сур’ёзным турыстычным, рэкрэацыйным і гісторыка-культурным патэнцыялам. Ужо зараз гэта адно з самых любімых месцаў адпачынку як жыхароў нашай вобласці, так і іншых рэгіёнаў Беларусі, часта прыязджаюць госці з Расіі. І для далейшага развіцця гэтага месца з’явіўся кластар, які на даны момант аб’ядноўвае ў сабе 14 суб’ектаў гаспадарання: як прыватныя, так і дзяржаўнай нормы ўласнасці», – патлумачыў ён.

Як адзначыў Вадзім Брэжэзінскі, цяпер на тэрыторыі «Чыгірынкі» функцыянуе 21 аграсядзіба і 23 базы адпачынку. «Базы ў асноўным знаходзяцца на балансе прадпрыемстваў і вобласці. І многія з іх патрабуюць сур’ёзных укладанняў, каб стварыць сучасныя і камфартабельныя ўмовы адпачынку. І мы бачым сур’ёзны патэнцыял у развіцці гэтага месца. Наша галоўная мэта – стварыць тут вядомы турыстычны брэнд, павысіць канкурэнтаздольнасць суб’ектаў турызму і ўзровень аказання турыстычных паслуг», – адзначыў Вадзім Брэжэзінскі.

Рэалізуецца амбіцыйны турыстычны праект мясцовым фондам «Устойлівы рэгіён». Ініцыятыва атрымала падтрымку ў межах праекта ЕС/ПРААН «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Для рэалізацыі праекта было выдзелена $60 тыс. Літаральна ў пачатку чэрвеня на тэрыторыі Быхаўскага раёна ў вёсцы Чачэвічы пачаў працаваць інфармацыйны турыстычны цэнтр «Чыгірынскі кластар: партнёрства для эканамічнага росту». Турысты і госці змогуць атрымаць тут інфармацыю аб паслугах у гэтай мясцовасці. Акрамя гэтага, на базе цэнтра будзе праходзіць навучанне ўдзельнікаў кластара.

Яшчэ адна важная задача, якую ставіць перад сабой кластар: разнастаіць варыянты вольнага часу. «І першыя крокі для гэтага ўжо зроблены. Кіраўнік мясцовага фонду «Устойлівы рэгіён» Раман Мельнікаў ужо закупіў рознае абсталяванне. Гэта лодкі, байдаркі і веласіпеды. У найбліжэйшай будучыні тут з’явіцца брэндаваныя фуд-трак», – расказаў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама.

Важны этап у развіцці «Чыгірынкі» – прывабліванне інвестараў. «Праца ў гэтым кірунку таксама вядзецца. Ужо дасягнута пагадненне з Магілёўскім саюзам спажывецкіх таварыстваў аб прапрацоўцы змены фарматаў гандлёвых аб’ектаў, ідзе фарміраванне інвестыцыйных пляцовак, аналізуюцца невыкарыстоўваемыя аб’екты. Адным са стартавых праектаў стане ўладкаванне прычала для лодак», – патлумачыў Вадзім Брэжэзінскі.

Арганізатары кластара распрацавалі план на 2022–2025 гады. Адрамантаваць і прывесці ў парадак закінутыя будынкі, уладкаваць пляжы, распрацаваць новыя турыстычныя маршруты, абсталяванне кемпінг-стаянкі, прывабіць у кластар не менш за 60% уласнікаў аб’ектаў, распрацаваць адзіны партал па браніраванні месцаў адпачынку на Чыгірынскім вадасховішчы, уключыць у працу кластара мясцовыя фермерскія гаспадараі.

«З’яўленне такога кластара ў зоне Чыгірынскага вадасховішча – гэта новы імпульс для развіцця гэтай тэрыторыі. Тут не толькі прыгожая прырода, якая зачароўвае гасцей. Яго месцазнаходжанне дазваляе турыстам не толькі адпачыць, але і пазнаёміцца з культавымі і гістарычнымі аб’ектамі нашай вобласці. Магілёў, Бабруйск, Боркі, Жылічы – і гэта толькі тое, што можна назваць наўскідку», – адзначыў Вадзім Брэжазінскі.

Развіццё турысцка-эклага-рэкрэацыйнага кластара «Чыгірынка» праходзіць пад куратарствам Савета Міністраў, мясцовага фонду «Устойлівы рэгіён» сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам.

БЕЛТА