• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Пытанні закупкі лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі ў насельніцтва абмеркавалі ў Магаблвыканкаме

21.07.2022

Пытанні закупкі лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі ў насельніцтва абмеркавалі сёння на працоўнай нарадзе галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама.

Нарыхтоўчая дзейнасць спажывецкай кааперацыі з’яўляецца дадатковай крыніцай таварных і сыравінных рэсурсаў. Асновай нарыхтоўчай галіны з’яўляецца нарыхтоўка (закупка) прадукцыі, вырабленай або сабранай у першую чаргу насельніцтвам у асабістых падсобных гаспадарках, а таксама фермерскімі гаспадаркамі, арганізацыямі малых формаў, сельгасарганізацыямі. Як адзначыў начальнік упраўлення Раман Ражкоў, у сезон збору ўраджаю неабходна надаць асаблівую ўвагу арганізацыі закупак лішкаў сельгаспрадукцыі, а таксама дзікарослых ягад і грыбоў. У ліку іншага, своечасова інфармуючы грамадзян аб пераліку прымаемай прадукцыі і актуальных цэнах.

Асноўным звяном супрацоўніцтва з насельніцтвам у рэгіёне з’яўляецца Магілёўскі аблспажыўсаюз. Як пазначыў у сваім дакладзе начальнік аддзела нарыхтовак, ЗЭД і рынкаў Аляксей Сіроцін, на працягу шэрагу гадоў прадпрыемствам выбудавана схема арганізацыі працы, у ліку іншага, па інфармаванні насельніцтва і закупках лішкаў вырабленай прадукцыі на асабістых падворках, створаны ўмовы для здачы прадукцыі ў кожным раёне па ўсёй вобласці. Так, спажывецкая кааперацыя закупляе больш за 30 відаў сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, арганізуе наступную іх перапрацоўку і рэалізацыю (ва ўласную гандлёвую сетку, на экспарт).

«Для вядзення закупак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны ў сістэме спажывецкай кааперацыі вобласці задзейнічана 114 прыёманарыхтоўчых пунктаў, 191 нарыхтоўшчык, каля 1 тыс. гандлёвых аб’ектаў, значная частка якіх размешчана ў сельскай мясцовасці. Дадаткова да сезона масавых нарыхтовак плодаагародніннай і дзікарослай прадукцыі прымаюцца на працу пазаштатныя нарыхтоўшчыкі. Для павышэння канкурэнтаздольнасці на месцах ажыццяўляецца пастаянны маніторынг закупачных цэн, – падкрэсліў Аляксей Сіроцін. – У сезон масавага вырошчвання прадукцыі ажыццяўляецца кантроль за змяненнем коштаў і асартыментам рэалізуемай насельніцтвам плодаагародніннай і дзікарослай прадукцыяй на рынках, штодня на сайтах райста і аблспажыўсаюза размяшчаецца інфармацыя аб цэнах на прадукцыю.

У цяперашні час нарыхтоўчымі арганізацыямі сістэмы актыўна вядзецца закупка плодаагародніннай і ягаднай прадукцыі ў насельніцтва».

Паводле аператыўных звестак, на сённяшні дзень у насельніцтва закуплена 150 тон суніцы садовай, 176 тон чарніц, 335 тон агуркоў, 110 тон таматаў, 600 тон капусты. За 6 месяцаў 2022 года насельніцтву выплачана за здадзеную прадукцыю і сыравіну Br26 млн, з тэмпам росту 106,3% у супастаўных цэнах.

Акрамя таго, нарыхтоўчыя арганізацыі спажыўкааперацыі актыўна супрацоўнічаюць з сялянскімі фермерскімі гаспадаркамі рэспублікі. Штогод па ініцыятыве спажывецкай кааперацыі да пачатку сезона масавых нарыхтовак раённымі нарыхтоўчымі арганізацыямі праводзяцца рабочыя сустрэчы, дагаворная кампанія з фермерскімі сялянскімі гаспадаркамі ў бягучым годзе (даная нарада праведзена 14 чэрвеня 2022 года з удзелам прадстаўнікоў 39 сялянска-фермерскіх гаспадарак вобласці).

Для аказання садзеяння па самастойнай рэалізацыі вырашчанага ўраджаю (лішкаў) гародніны і іншай прадукцыі сельскаму насельніцтву і сельгасвытворцам спажывецкая кааперацыя вобласці прадастаўляе 630 гандлёвых месцаў на 20 падведамасных рынках сістэмы.

У бягучым годзе нарыхтоўчыя арганізацыі сістэмы працягнуць працу з асноўным упорам на закупку і рэалізацыю свежай пладова-ягаднай, агародніннай і дзікарослай прадукцыі ва ўласнай рознічнай гандлёвай сетцы, рынках, у тым ліку выязным гандлі (кірмашах) у г. Магілёве, г. Бабруйску і іншых буйных гарадах вобласці.

Нарыхтоўчыя арганізацыі аблспажыўсаюза з’яўляюцца сувязным звяном, якое забяспечвае шлях вырашчанай прадукцыі да канчатковага спажыўца.

«Штогод пашыраем асартымент нарыхтовак прадукцыі раслінаводства, што звязана ў першую чаргу са змяненнем клімату. Закупляем новыя віды нарыхтовак, такія, як буякі, журавіны культывуемыя, арэх грэцкі, беларускія чарэшня, кавуны і іншыя, – адзначыў Аляксей Сіроцін. – У бягучым годзе плануецца закупіць звыш 4,3 тыс. тон бульбы, 4,7 тыс. тон гародніны, каля 13,2 тыс. тон пладоў і ягад, 450 тон дзікарослай прадукцыі (з іх 350 тон чарніц)».

Падрабязную інфармацыю аб месцах здачы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны можна даведацца на сайце Магілёўскага аблспажыўсаюза (www.mogops.by), дзе размешчана актуалізаваная інфармацыя аб відах закупляемай прадукцыі і кантактных тэлефонах нарыхтоўчых арганізацый вобласці.

Па стане на 20 ліпеня ўстаноўлены закупачныя цэны за 1 кг прадукцыі: агуркі – Br0,9–1, таматы – Br1,7–1,8, капуста – Br0,50–0,60, бульба – Br1,0, буракі – Br1,0–1,1, цыбуля – Br1,5–1,6, морква – Br1,5–1,7, чарніцы – Br4–4,5, грыбы лісічкі – Br4–5–6, парэчкі чорная і чырвоная – Br1,0–1,2, вішня – Br1,5.

Таксама жыхары рэгіёна могуць звярнуцца на «прамую лінію» па тэлефоне 8 (0222) 77-79-13, 8 (0222) 79-92-57, каб задаць свае пытанні або паведаміць інфармацыю аб недахопах пры ажыццяўленні закупак вырашчанай імі сельгаспрадукцыі, нарыхтаваных грыбоў, ягад і г. д.

Юлія Таранава, фота аўтара