• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці пройдзе 27 жніўня ў Глуску

11.08.2022

Рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» адбудзецца 27 жніўня ў Глуску. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай падтрымкі і папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў і творчасці. Удзел у ім прымуць сямейныя, сямейна-роднасныя калектывы як з Магілёўшчыны, так і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Як адзначылі суразмоўцы, таленавітая і дружная сям’я – аснова квітнеючага грамадства. А падтрымка і развіццё традыцый сямейнай творчасці спрыяе павышэнню статусу сям’і ў сацыяльна-культурнай грамадскай прасторы.

«Для сямейных калектываў «Сузор’е талентаў» стане не проста ўдзелам у конкурсных праграмах, але і дэманстрацыяй граняў магчымасцяў роднаснага адзінства, згуртаванасці, аднадумства. А для жыхароў і гасцей – гэта яшчэ адна магчымасць адпачыць усёй сям’ёй, – падкрэслілі ў абласным метадычным цэнтры».

У межах фестывалю адбудуцца конкурсы музычна-песеннай творчасці «Крыніцы творчасці»; дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Рукатворны цуд»; «З пакалення ў пакаленне», на самае лепшае прадстаўленне святочнага каравая, ручніка.   

Арганізатарамі выступілі Глускі райвыканкам, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глускага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна», арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне ажыццяўляе КК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы».