• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Рух па паўднёва-заходнім абыходзе Магілёва плануецца адкрыць сёлета

24.02.2022

Рух па паўднёва-заходнім абыходзе Магілёва плануецца адкрыць сёлета. Аўтадарога будзе ўзведзена па параметрах другой катэгорыі з дзвюма палосамі руху і пакрыццём з цэменту і асфальтабетону, – паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

На будаўнічым участку даўжынёй 12 км будуць пабудаваны два масты – праз рэкі Днепр і Вільчанка, а таксама пуцеправод праз чыгунку.

Кошт аб’екта – Br145 млн, праект рэалізуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Заказчык будаўніцтва – РУП «Магілёўаўтадар», генпадрадчык – ААТ «ДСТ № 3», праекціроўшчык – ГП «Белгіпрадар».

Цалкам аб’ект будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2023 годзе.

mogilev-region.gov.by