• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Школьнікі Леніна Горацкага раёна стварылі жывую карту пасёлка

16.04.2021

Школьнікі пасёлка Леніна Горацкага раёна з дапамогай QR-кодаў стварылі жывую карту роднага краю. Яна расказвае пра гісторыю аграгарадка і будні мясцовых жыхароў. Інтэрактыўны праект ужо адзначылі на рэспубліканскім конкурсе «Тэхнаінтэлект», і школьная IT-каманда вырашыла пайсці далей. У адукацыйны працэс удала ўпісаліся камп’ютарныя гульні ўласнай вытворчасці, якія дапамагаюць школьнікам не зубрыць, а спазнаваць і гісторыю роднага краю ў гульні.

З дапамогай нашага смартфона мы можам ажыццявіць віртуальную экскурсію ў любы пункт нашага пасёлка.

Жывая карта расказвае пра пасёлак Леніна голасам вучаніцы 11 класа Ганны Цярэшчанка. Гэта яна агучыла ўсе 29 відэагісторый, кожная з якіх прысвечана пэўнаму кутку гэтага краю. Сярод аб’ектаў на карце–гістарычныя месцы, навучальныя ўстановы, воінскія пахаванні, мясцовая царква і не толькі. Інтэрактыўная карта ёсць і на сайце школы. У 2021 годзе перад сустрэчай выпускнікоў яе прагляды істотна выраслі. Пра мінулае і сучаснасць аграгарадка Леніна цяпер можна даведацца з любогапункта свету.

Марына Міронава, дырэктар вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад–сярэдняя школа Горацкага раёна:

– Любоў да Радзімы–гэта пачатак, гэта выток далейшай іх дзейнасці. Прыйдуць на змену іншыя, больш маладыя, і каб было ім што паказаць і было таму, хто сышоў са сцен нашай установы, з нашага пасёлка, куды вярнуцца і ўбачыць тыя родныя мясціны, якія далі пачатак таму, што цяпер яны маюць.

Над інтэрактыўным праектам працавалі, як тут жартуюць, усім светам. Фактычна ён вырас з велапрабегу, у які хлопцы адправіліся яшчэ восенню. Школьнікі прапанавалі падзяліцца прыгажосцю і гісторыяй тутэйшых месцаў у сучаснай форме: стварыць карту, чытаць якую можна з дапамогай смартфона. Відэа, мантаж і агучка – усё рабілі літаральна на каленках, а дакладней, на смартфонах. Пасля карты на свет з’явіўся яшчэ адзін праект – камп’ютарныя гульні. Над ім працавалі старшакласнікі з настаўнікам інфарматыкі.

Юлія Гарбаценка, вучаніца Ленінскай сярэдняй школы:

– Гэта гульня падобная на марскі бой, але з тэматыкай вайны. Для таго каб выйграць у гэтай гульні, трэба ведаць многія факты пра тое, як праходзіла сама вайна, ведаць гісторыю. І гэта лягчэй, чым проста чытаць падручнік. Лепш пагуляць у гульню: гэта нашмат цікавей і цікавей.

Вераніка Бабіч, настаўнік інфарматыкі Ленінскай сярэдняй школы:

– Дзеці мне хваліліся, што з дапамогай нашых гульняў у іх з’явілася больш ведаў, яны ўжываюць іх з задавальненнем на ўроках гісторыі і на іншых уроках непасрэдна. Так, гэтыя веды ўсё ж такі застаюцца пасля нашых гульняў.

Усе інтэрактыўныя праекты, над якімі працуюць сёння ў Ленінскай школе, так ці інакш закранаюць патрыятычнае выхаванне. Аб краіне, у якой нарадзіўся, тут пачынаюць расказваць яшчэ ў дзіцячым садзе. На дапамогу педагогам прыходзяць цуда-кніжкі. Яны таксама ўласная распрацоўка мясцовых настаўнікаў.

Сафія Шардыка, выхаванка вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад–сярэдняя школа Горацкага раёна:

– Мне падабаецца гэта кніга, таму што тут усе карцінкі пра маю радзіму.

Ленінскія школьнікі могуць не толькі цікава расказаць пра славутасці свайго роднага краю. Клопат аб мясцовых гістарычных помніках таксама кладзецца на іх плечы. Бо на жывой мапе з 30 аб’ектаў сем–воінскія пахаванні. І нават у такую непагадзь хлопцы сумясцілі суботнік з велапрабегам.

Кірыл Новікаў, навучэнец Ленінскай сярэдняй школы:

– Надвор’е, непагадзь–здзяйсняем адразу дзве добрыя справы. Велапрабег карысны для спорту, для тонусу, і прыбіраем помнік. Гэты помнік называецца «Прабітая браня». Гэта значыць, мы аддаём чэсць усім тым загінулым салдатам, якія аддалі жыцці, каб мы маглі жыць.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт