• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Школьныя базары і кірмашы пачнуць працу ў Магілёўскай вобласці 1 жніўня

27.07.2022

Школьныя базары і кірмашы пачнуць працу ў Магілёўскай вобласці 1 жніўня. Пра гэта карэспандэнту паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.

«У рэгіёне будзе арганізавана 84 школьныя базары – на 19 больш, чым у мінулым годзе, – адзначыла Вераніка Цітова. – Самыя вялікія з іх размесцяцца на тэрыторыі Магілёва і Бабруйска. Так, у абласным цэнтры з 1 па 31 жніўня школьны асартымент традыцыйна будзе прадстаўлены на адкрытай пляцоўцы каля парку атракцыёнаў па праспекце Пушкінскім. Штодня тут будзе працаваць больш за 60 суб’ектаў гандлю. Зрабіць пакупкі да новага навучальнага сезона магілёўцы і госці горада змогуць з 11.00 да 19.00».

У Бабруйску школьны базар адкрыецца на вул. Сацыялістычнай. Ён будзе дзейнічаць з 2 жніўня па 4 верасня. Гандлёвыя рады прадставяць больш за 20 суб’ектаў гаспадарання. Школьныя гандлёвыя рады таксама з’явяцца ў кожным раённым цэнтры, а ў буйных аграгарадках рэгіёна запланавана выязное гандлёвае абслугоўванне. Яно будзе працаваць па пэўных днях (як правіла, выхадных) у залежнасці ад пакупніцкага попыту. Напрыклад, у аграгарадках Бялыніцкага раёна – Вішоў, Цяхцін, Галоўчын – школьныя тавары можна будзе набыць па суботах на працягу ўсяго жніўня.

Па словах Веранікі Цітовай, на кірмашах будзе прадстаўлены шырокі асартымент школьных тавараў – ад канцылярскіх прыладаў і заплечнікаў да адзення і абутку дзелавога стылю на любы густ і дастатак пакупніка. Акцэнт будзе зроблены на тавары беларускай вытворчасці. Суб’ектам гандлю рэкамендавана знізіць гандлёвыя надбаўкі або адпускныя цэны вытворцаў. Таксама ў жніўні ў гандлёвых аб’ектах будуць арганізаваны тэматычныя секцыі, зоны і куткі, дзе жыхары вобласці знойдуць неабходныя тавары да школы. Пашырэнне гандлёвай плошчы пад гэту групу тавараў прымаецца самімі суб’ектамі.

У крамах пройдуць розныя акцыі і зніжкі да новага навучальнага года. Акрамя таго, пакупнікам прапануюць набыць школьныя тавары ў растэрміноўку або крэдыт.

БЕЛТА