• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Спартакіяда абласнога дэпутацкага корпуса пройдзе ў Магілёве 19–20 сакавіка

16.03.2022

Спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўшчыны пройдзе ў абласным цэнтры 19–20 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў абласным Савеце дэпутатаў.

Як расказалі суразмоўцы, спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу двух дзён. Удзел у мерапрыемстве прыме больш за 250 чалавек з усяго рэгіёна.

У першы дзень спартакіяды, 19 сакавіка, спартсмены пазмагаюцца за найлепшыя вынікі ў плаванні, дартсе і стральбе. Спаборніцтвы будуць праходзіць у новым ФАКу. Падчас правядзення спаборніцтваў адбудзецца ўрачыстае адкрыццё.

На наступны дзень удзельнікам трэба будзе праявіць сябе ў канькабежным спорце і ў спаборніцтве «Трапны хакеіст».

Закрыццё і цырымонія ўзнагароджання пройдзе 20 сакавіка ў Лядовым палацы.