• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Спецыялісты Магілёўскага аблЦГЭіАЗ – у ліку пераможцаў конкурсу на самую лепшую эмблему нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі»

29.04.2021

У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу на самую лепшую эмблему нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі». З 357 прадстаўленых прац журы адабрала 10 найлепшых – для ўдзелу ў фінале. Пераможцу вызначылі шляхам інтэрнэт-галасавання на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі». У галасаванні прыняло ўдзел больш за 1670 чалавек.

Найлепшай была прызнана праца Святланы Бувінай, рэдактара аддзела грамадскага здароўя Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Другое месца – у Наталлі Петэрсон, якая загадвае аддзелам грамадскага здароўя Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Трэцяе – у Святланы Галавацкай, псіхолага аддзела грамадскага здароўя Магілёўскага аблЦГЭіАЗ.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт