•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Турнір на прызы Аксаны Мяньковай пройдзе ў Магілёве 14-16 сакавіка

12.03.2022

Традыцыйны турнір на прызы заслужанага майстра спорту Беларусі малатабойкі Аксаны Мяньковай пройдзе 14–16 сакавіка на базе Магілёўскага спартыўнага комплексу «Алімпіец». Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Як адзначылі арганізатары спаборніцтваў, камплекты ўзнагарод будуць разыграны прадстаўнікамі розных узроставых катэгорый у кіданні молата, дзіды і дыска, а таксама ў штурханні ядра.

Акрамя таго, Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі» заснавала спецыяльныя прызы для тых, хто па выніку спаборніцтваў пакажа два годныя і найлепшыя, у параўнанні з астатнімі, вынікі, – грашовае ўзнагароджанне ў памеры Br300.

Першы дзень спаборніцтваў пачнецца з кідання дзіды ў дзяўчат а 13.00. У юнакоў а 14.30. Адкрыццё турніру пройдзе ў другі дзень спаборніцтваў – 15 сакавіка а 14.30. У гэты ж дзень спартсмены пакажуць сябе ў штурханні ядра і кіданні молата. У заключны дзень лёгкаатлеты пазмагаюцца за ўзнагароды ў кіданні дыска.

Дарэчы, узнагароджанне пераможцаў і прызёраў будзе праходзіць пасля заканчэння кожнага віду.

Расклад спаборніцтваў