•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

У Магілёўскай вобласці фарміруецца банк даных праектаў грамадзянскіх ініцыятыў

15.10.2021

Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў выступіла з ініцыятывай сфарміраваць перспектыўны «банк даных» праектаў грамадзянскіх ініцыятыў Магілёўскай вобласці. З гэтай мэтай у цяперашні час паўсюдна праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная праца сярод органаў мясцовага самакіравання і насельніцтва аб магчымасці ўдзелу ў конкурсе праектаў грамадзянскіх ініцыятыў.

Ініцыятарам праекта можа выступіць ініцыятыўная група грамадзян колькасцю не менш за 10 чалавек, якія дасягнулі паўналетняга ўзросту і зарэгістраваны па месцы жыхарства або месцы знаходжання на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. У склад ініцыятыўных груп могуць уваходзіць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, мясцовых органаў самакіравання, арганізацый, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Праект можа быць накіраваны на:

– рамонт і добраўпарадкаванне ваенна-мемарыяльных аб’ектаў, памятных аб’ектаў і знакаў;

– рамонт і добраўпарадкаванне аб’ектаў па арганізацыі вольнага часу насельніцтва;

– уладкаванне аб’ектаў фізічнай культуры і масавага спорту;

– добраўпарадкаванне месцаў масавага адпачынку насельніцтва (пляжы, паркі, скверы, зоны адпачынку);

– добраўпарадкаванне месцаў грамадзянскіх пахаванняў;

– уладкаванне тратуарных дарожак;

– уладкаванне дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак;

– уладкаванне аб’ектаў водазабеспячэння, водаадвядзення,

– уладкаванне аб’ектаў вулічнага асвятлення,

– уладкаванне аб’ектаў дарожнай інфраструктуры.

Праекты грамадзянскіх ініцыятыў, прапанаваныя да рэалізацыі, павінны ўтрымліваць наступную інфармацыю:

апісанне праблемы, рашэнне якой мае прыярытэтнае значэнне для жыхароў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або яе часткі;

абгрунтаванне прапаноў па рашэнні названай праблемы;

меркаваны вынік ад рэалізацыі ініцыятывы;

папярэдні разлік сродкаў, неабходных на рэалізацыю ініцыятывы;

тэрмін рэалізацыі ініцыятывы;

указанне на тэрыторыю (населены пункт) або яго частку, у межах якой будзе рэалізоўвацца ініцыятыва;

іншыя звесткі, якія маюць значэнне для праекта.

Для ўключэння ў «банк даных» неабходна запоўніць заяўку па форме. Праекты грамадзянскіх ініцыятыў афармляюцца пры садзейнічанні (падтрымцы) і ўзгадненні з мясцовым саветам дэпутатаў.

Ініцыятар можа дадаткова прадставіць матэрыялы, якія пацвярджаюць актуальнасць праблемы, на рашэнне якой накіравана рэалізацыя праекта.

Апошні тэрмін падачы праектаў грамадзянскіх ініцыятыў – 31 кастрычніка 2021 года.

Заяўка разам з прыкладаемымі дакументамі падаецца ў выканаўчую дырэкцыю асацыяцыі ў электронным выглядзе ў PDF-файле з надпісам «Для ўключэння ў банк даных праектаў грамадзянскіх ініцыятыў» на электронную пошту moamsd@yandex.by альбо поштай (тэрмінова) на адрас: г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, офіс 355.

«Банк даных» фарміруецца з мэтай далейшага фінансавання Асацыяцыяй на конкурснай аснове.

Уключэнне насельніцтва ў рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў спрыяе развіццю сацыяльнага партнёрства органаў мясцовага самакіравання і грамадства, павышэнню актыўнасці і інфармаванасці грамадзян аб фінансаванні важных для канкрэтнага населенага пункта або тэрыторыі мерапрыемстваў.

Заяўка на ўключэнне ў банк даных праектаў грамадзянскіх ініцыятыў

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт