•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

У Магілёўскай вобласці пачалася выплата матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі школьнікаў да новага навучальнага года

29.07.2021

Ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі школьнікаў да новага 2021/2022 навучальнага года. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вераніка Дзямідава.

Такі від дзяржаўнай падтрымкі належыць шматдзетным сем’ям на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстанове агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у Рэспубліцы Беларусь, і прадугледжаны падпраграмай «Сям’я і дзяцінства» дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021‑2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2021 № 28.

Як растлумачыла суразмоўца, у 2021 годзе плануецца аказаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года больш за 10,5 тыс. шматдзетных сем’яў, якія выхоўваюць больш за 20,6 тыс. школьнікаў. На гэтыя мэты запланавана Br1732,8 тыс, памер выплаты на кожнага школьніка складзе Br81.

Па пытаннях выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі сем’і могуць звяртацца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі маці –у поўнай сям’і, па месцы рэгістрацыі аднаго з бацькоў, у якога дзеці знаходзяцца на выхаванні – у няпоўнай сям’і.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт