• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

У Магілёўскай вобласці вакцына ад грыпу закуплена ў разліку на імунізацыю 40% насельніцтва

11.10.2021

У Магілёўскай вобласці вакцына ад грыпу закуплена ў разліку на імунізацыю 40% насельніцтва. Пра гэта карэспандэнту расказала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.

«Сезон ўздыму захворвання на рэспіраторныя інфекцыі ўжо пачаўся, і традыцыйна з кастрычніка стартуе вакцынацыя супраць грыпу, – адзначыла Святлана Нячай. – Улічваючы напластаванне дзвюх актуальных інфекцый – грыпу і COVID-19 – у гэтым годзе кампанію па імунізацыі супраць грыпу падоўжыла Міністэрствам аховы здароўя да 1 студзеня 2022 года. Так, калі раней мы вакцынавалі людзей да 1 снежня, то цяпер павялічылі тэрміны на месяц. У вобласці ўжо закуплена вакцына супраць грыпу. Яна разлічана на імунізацыю 40% насельніцтва рэгіёна, у тым ліку 8% прэпарата будзе размеркавана для супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый. Прывіваць будзем расійскай вакцынай «Грыпол плюс», якая добра зарэкамендавала сябе ў апошнія гады».

Калі гаварыць пра тактыку вакцынацыі ад гэтых інфекцый, то ў прыярытэце застаецца імунізацыя ад COVID-19. Інтэрвал паміж вакцынацыямі супраць каранавіруса і грыпу павінен складаць ад 2 тыдняў да 1 месяца – але не раней, чым праз 14 дзён пасля завяршэння поўнага курсу прышчэпак ад COVID-19. Па жаданні чалавека і пры адсутнасці супрацьпаказанняў па здароўі план вакцынацыі можна скарэктаваць і зрабіць дзве прышчэпкі ў адзін дзень. Вакцынацыя дзвюма вакцынамі адначасова дапускаецца толькі па заключэнні ўрача і з пісьмовай згоды пацыента.

Па словах Святланы Нячай, сёння ў структуры хворых на рэспіраторныя інфекцыі дзеці складаюць 46%, таму важна стварыць неабходную імунную праслойку менавіта ў дзіцячых калектывах. «Вакцынацыяй супраць грыпу мы абараняем катэгорыю насельніцтва, якую пакуль не маем магчымасці прывіваць ад COVID-інфекцыі, – падкрэсліла спецыяліст. – Гэта насельніцтва ва ўзросце да 18 гадоў – маленькія дзеці, падлеткі і студэнцкае асяроддзе. Зараз вядзецца неабходная падрыхтоўчая праца па атрыманні згоды бацькоў на вакцынацыю гэтай катэгорыі, каб у далейшым аператыўна, хутка і, галоўнае, бяспечна правесці імунізацыю супраць грыпу».

У мінулым годзе ад грыпу вакцынавана больш за 40% насельніцтва Магілёўскай вобласці. І гэта добры паказчык. Людзі свядома і з разуменнем рабілі прышчэпку – абараняліся як ад самой хваробы, так і ад ускладненняў, выкліканых яе плынню. Нездарма медыкі адзначаюць, што ў невакцынаваных верагоднасць развіцця інфарктаў і інсультаў на працягу паўгода пасля перанесенага грыпу ў 5-6 разоў вышэйшая, чым у вакцынаваных.

Дарэчы, з ростам захворвання на сезонныя рэспіраторныя інфекцыі істотна паскорыўся працэс вакцынацыі супраць COVID-19. Адыграла ролю і разнастайнасць вакцын, якія сёння прапануюць людзям для імунізацыі. Так, на 6 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці першую дозу вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі атрымала ўжо 28,5% насельніцтва, завяршылі поўны курс імунізацыі – 19%.

БелТА