• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

У Магілёўскім эканамічным прафтэхкаледжы вырабляюць навагоднія сувеніры

25.11.2021

У Магілёўскім эканамічным прафесійна-тэхнічным каледжы пачалі вырабляць навагоднія і калядныя сувеніры. У бліжэйшыя тыдні педагогам і выхаванцам навучальнай установы давядзецца вырабіць каля 4 тыс. сімвалаў надыходзячага года. На выраб аднаго звярка ідзе амаль чатыры гадзіны. Усе фігуркі вырабляюцца ўручную, гэта вельмі доўгая і карпатлівая праца. Акрамя сімвалаў года, у эканамічным каледжы да свят традыцыйнага рыхтуюць і іншую тэматычную прадукцыю - саламяных анёлаў, пано і вырабы з лазы, ручнікі і пасцельную бялізну. Штогод ва ўстанове абнаўляецца да 30 працэнтаў выпускаемай прадукцыі.

БелТА