• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

З істотным прыбыткам спрацавалі ў мінулым годзе рэзідэнты СЭЗ «Магілёў»

23.02.2022

Рэзідэнты беларускіх СЭЗ істотна нарасцілі чысты прыбытак ў 2021 годзе, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Паводле яго звестак, ён перавысіў 2 мільярды рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з 2020 годам больш чым у сем разоў.

З прыбыткам звыш 390 мільёнаў рублёў спрацавала і свабодная эканамічная зона «Магілёў» (у 2020 годзе была страта 133,9 млн руб), у склад якой уваходзіць 49 рэзідэнтаў. Тэмп росту прамысловай вытворчасці СЭЗ «Магілёў» склаў 147%, экспарту тавараў – 144,6%, суадносін экспарту і аб’ёму прамысловай вытворчасці – 75,3%.

Сярэдняспісачная колькасць працаўнікоў СЭЗ у мінулым годзе склала 23 543 чалавекі, на дадатковыя працоўныя месцы было прынята 333. Налічаны сярэднямесячны заробак работнікаў – 1351,4 рубля, тэмп яго росту да ўзроўню 2020 года склаў 117,2%.

mogilev-region.gov.by