• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

25 красавіка ў Магілёўскай вобласці стартуе маштабны маладзёжны патрыятычны праект

13.04.2022

Маладзёжны абласны патрыятычны праект «Дарогамі памяці і славы», прысвечаны Году гістарычнай памяці і 77-й гадавіне Вялікай Перамогі, стартуе на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Старт мерапрыемству будзе дадзены ў абласным цэнтры 25 красавіка на плошчы Леніна. Тут збярэцца звыш 3 тыс. чалавек, каб ва ўрачыстай абстаноўцы праводзіць удзельнікаў праекта па месцах баявой славы.

Аўтакалона стылізаваных аўтамабіляў, аўтобусаў-музеяў і палявой кухні на працягу двух тыдняў праедзе па ўсіх гарадах і раёнах ад Хоцімска да Магілёва.

Па шляху руху ўдзельнікі сумесна з мясцовымі жыхарамі закладуць паркі Памяці і Славы. У праграме таксама запланаваны адкрытыя дыялогі «Сіла ў адзінстве», мітынгі і флэшмобы, экскурсіі па месцах баявой славы з ускладаннем вянкоў і кветак да помнікаў загінулых салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны, канцэртныя праграмы «Кветкі Вялікай Перамогі» і многае іншае.

«Галоўная мэта праекта заключаецца ў згуртаванні як моладзі, так і ўсіх жыхароў Магілёўшчыны на аснове гістарычных і гераічных традыцый нашай Радзімы, супрацьстаянні спробам скажэння праўды аб ролі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, папулярызацыі дасягненняў сучаснай беларускай дзяржаўнасці, – падзяліліся ва ўпраўленні. – Ад маладых людзей сёння шмат у чым залежыць працяг найлепшых традыцый, якія склаліся ў беларускім грамадстве, сучаснасць і будучыня Айчыны, захаванне гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў».

Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара