• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Агульнагарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 16 красавіка

01.04.2022

Агульнагарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 16 красавіка, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

«Агульнагарадское мерапрыемства стане часткай месячніка па навядзенні парадку ў горадзе, які стартаваў 25 сакавіка і працягнецца да 24 красавіка», – расказалі ў гарвыканкаме.

Шмат увагі будзе нададзена ўборцы і добраўпарадкаванню двароў, плошчаў, сквераў, вуліц, паркаў, зон адпачынку, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, тэрыторый арганізацый, будаўнічых пляцовак. Парадак будуць наводзіць у прамысловых зонах, гаражна-будаўнічых кааператывах, на ўездах у двары. Акрамя таго, будуць прыбірацца несанкцыянаваныя звалкі.

БЕЛТА