•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Аляксандр Лукашэнка: Беларусі з Расіяй прадракалі гібель, але мы працуем паспяхова, ніякага страху няма

26.09.2022

Беларусі з Расіяй прадракалі гібель, але краіны працуюць паспяхова, ніякага страху няма. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы.

Уладзімір Пуцін расказаў, што пра двухбаковую сустрэчу лідары Беларусі і Расіі дамовіліся на саміце ШАС у Самаркандзе. Спачатку кіраўнікі дзяржаў планавалі абмеркаваць двухбаковы парадак дня адразу на саміце, але ў выніку было вырашана правесці асобную сустрэчу.

«Я вельмі рады, што вы знайшлі час для таго, каб прыехаць і пагаварыць па ўсіх пытаннях. Вельмі шмат пытанняў. Яны датычацца і сітуацыі ў рэгіёне, не менш важныя пытанні эканамічнага характару па шэрагу напрамкаў, якія мы абмяркоўвалі раней. Гэта пытанні, звязаныя з нашымі планамі ў галіне хіміі, прадуктаў харчавання, угнаенняў», - адзначыў Прэзідэнт Расіі.

Ён канстатаваў, што Захадам да гэтага часу блакіруюцца пастаўкі беларускіх угнаенняў на сусветныя рынкі. «Вельмі дзіўна, таму што сусветныя рынкі, асабліва ў краінах, якія сталі на шлях развіцця, маюць вялікую патрэбу ў гэтай прадукцыі», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«У нас ёсць канкрэтныя планы па шэрагу напрамкаў, па шэрагу буйных праектаў. У цэлым урад падрыхтаваў гэтыя праекты для рэалізацыі. Усё гэта і абмяркуем», - дадаў Уладзімір Пуцін.

«Мы вельмі шмат гаворым аб тым, як будзем далей жыць, перспектывы нашы. Я прааналізаваў усе даручэнні, якія вы давалі ўраду, я - у Беларусі. У нас зрываў практычна няма. Развіццё нашай эканомікі і наогул існаванне нашых дзяржаў змянілася рэзка нават за тры апошнія месяцы. Нам прадказвалі крах, гібель і гэтак далей. Але жыццё разнастайнае: мы некаму патрэбны, нам нехта патрэбны. І мы знайшлі тых партнёраў, якія з намі паспяхова працуюць, з якімі мы працуем і развіваем нашу эканоміку», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што асаблівую ўдзячнасць трэба выказаць грамадзянам, якія ў гэты перыяд падтрымліваюць свае краіны. «Усё ж такі няпросты перыяд. Свет наогул перавярнуўся. Людзі разумеюць. Ёсць розныя людзі: і тут, і там хапае іх. Мы іх бачым. І дзякуй богу, можа. Вось ёсць нейкі водападзел і крытэрый (у нас у 2020 годзе, у Расіі цяпер), які паказвае, хто ёсць хто. У гэтым нічога дрэннага няма», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы змяніліся за гэтыя тры месяцы значна. Мы ўбачылі, што можам жыць і існаваць нармальна. Вы вельмі правільна паўтарылі гэтыя пункты нашых дамоўленасцей. У нас імпартазамяшчэнне нармальна атрымліваецца. І на сваіх самалётах будзем лятаць. І на ваенных, і на грамадзянскіх (на ваенных мы і так лятаем). І на сваіх аўтамабілях будзе перамяшчацца. Ніякага страху няма», - заявіў Прэзідэнт.

«А прадукты харчавання, угнаенні - купяць. Купляюць жа цяпер. Складаней, вядома. Блакіруюць там. Не нас, а там блакіруюць: людзей, якія хочуць купіць, якія хочуць заплаціць. Яны іх блакіруюць, а не нас. Але знаходзім жа шляхі і прадаём. Цэны ўзнялі. Не мы іх узнялі, вы правільна гаворыце. Каму патрэбна гэта? Цяпер паглядзеў навіны ранішнія - уся Еўропа бурліць. Багацейшая Германія - усе на вуліцы, усе пратэстуюць. Але калі-небудзь гэта пачуюць жа. Думаю, што пачуюць. Таму наш курс правільны, наша справа справядлівая. Пераможам. У нас выхаду іншага няма», - рэзюмаваў беларускі лідар.

БЕЛТА