•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Аляксандр Лукашэнка – кіраўніцтву прампрадпрыемстваў: з імпартазамяшчэннем будзем вас падціскаць, гэта шанц

17.06.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе актыўнага ўключэння прампрадпрыемстваў краіны ў працу па імпартазамяшчэнні. Пра гэта ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Бабруйск.

«Мы будзем вас падціскаць. Імпартазамяшчэнне – гэта шанц. З аднаго боку, шанц. З іншага боку, цяжкая праца, – сказаў Прэзідэнт. – Нам трэба задзейнічаць вытворчасці, якія цяпер не працуюць. Трэба загрузіць такія прадпрыемствы».

Кіраўнік дзяржавы заслухаў грунтоўныя даклады кіраўнікоў прампрадпрыемстваў. Размова ў ліку іншага аб геаграфіі паставак, праходжанні плацяжоў, складскіх запасах.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу і на важнасць развіцця сувязяў з дружалюбнымі краінамі. Гэта не толькі Расія, але з буйных дзяржаў – Кітай. Вялікі патэнцыял Прэзідэнт бачыць і ва ўзаемадзеянні з Індыяй, з паслом якой ён на днях правёў сустрэчу.

«За Расіяй замацаваны прэм’ер, за Кітаем – першы віцэ-прэм’ер, за Індыяй з учарашняга дня – міністр замежных спраў. Але і без вас нічога не будзе. Працуем!» – звярнуўся кіраўнік дзяржавы да дырэктарскага корпуса прампрадпрыемстваў.

«Калі Мінпрам вытрымае, то і краіна будзе працаваць», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Падчас наведвання «Бабруйскаграмаша» увазе Прэзідэнта прапанавалі шырокі спектр імпартазамяшчальнай прадукцыі прампрадпрыемстваў краіны.

Падрабязна аб дзейнасці ў галіне імпартазамяшчэння кіраўніку дзяржавы далажылі кіраўнікі такіх прадпрыемстваў, як «Бабруйскаграмаш», Мінскі маторны завод, Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, холдынг «Аўтакампаненты», «Ніва-Холдынг», «Амкадор», «БелАЗ-Холдынг», Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН, «Белкамунмаш». Было падкрэслена, што на кожным з прамысловых аб’ектаў на працягу апошняга часу вядзецца сістэмная праца па імпартазамяшчэнні і максімальнай лакалізацыі вытворчасці прадукцыі. Прычым у шэрагу выпадкаў важная не толькі імгненная фінансавая выгада, але і доўгатэрміновыя перавагі, калі вытворца можа кіраваць рэсурсамі, быць упэўненым, што своечасова атрымае неабходныя дэталі і кампаненты.

Гаворка ішла таксама аб рэалізацыі перспектыўных імпартазамяшчальных інвестыцыйных праектаў, аб найноўшых распрацоўках айчыннага Мінпрама. Сярод узораў такой тэхнікі будучыні быў прадстаўлены, напрыклад, электрагрузавік «Белкамунмаша».

Прэзідэнт дэталёва цікавіўся станам спраў на прадпрыемствах, наяўнасцю праблем, пытаўся, якая дапамога для развіцця патрэбна з боку дзяржавы.

БЕЛТА