• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Аляксандр Лукашэнка: мы выстаялі і таму жывём у мірнай краіне, але расслабляцца пакуль рана

24.08.2022

Беларусь выстаяла ў складаны перыяд 2020 года, здолеўшы захаваць мір і парадак у дзяржаве, аднак расслабляцца пакуль рана. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод тым, хто быў на вастрыі ў вельмі няпростыя для краіны часы.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя заслугі ў воінскай службе і высокі прафесіяналізм кіраўніком дзяржавы ўзнагароджаны тры дзясяткі вайскоўцаў і прадстаўнікоў сілавых структур – Міністэрства абароны, МУС, Дзяржпагранкамітэта, Камітэта дзяржбяспекі, Службы бяспекі Прэзідэнта. Высокія ўзнагароды атрымаў і шэраг грамадзянскіх асоб, якія праявілі рашучасць і мужнасць у самых складаных умовах пры стварэнні бяспекі і навядзенні парадку ў краіне ў жніўні і восенню 2020 года. Аднак спіс узнагароджаных значна шырэйшы. Ва ўказе, падпісаным Прэзідэнтам, каля сотні чалавек. Усім ім высокія заслужаныя ўзнагароды ў найбліжэйшы час па даручэнні Прэзідэнта ўручаць прэм’ер-міністр і дзяржсакратар Савета бяспекі.

«Цяпер мы ўжо ўсвядомілі, што было б з намі. Мы тады зрабілі практычна немагчымае. На нас трэніраваліся. Але гэта была трэніроўка, гэта была прэлюдыя да тых падзей, якія адбываюцца зараз у свеце і, у прыватнасці, ва Украіне. Мы выстаялі, таму сёння жывём у мірнай краіне», – падкрэсліў беларускі лідар.

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу: расслабляцца яшчэ вельмі рана, усё толькі пачынаецца: «Там была рэпетыцыя, трэніроўка, як я сказаў, прэлюдыя да асноўных падзей. Усё толькі пачынаецца. Нам не да паслаблення».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на складаную абстаноўку ў рэгіёне і свеце, у тым ліку вакол Беларусі. «Польшча і краіны Прыбалтыкі ператварыліся, як бачыце, у палігоны для рэгулярных вучэнняў натаўскіх войскаў. Раней нейтральныя Швецыя і Фінляндыя (ім чаго карціць, сядзелі б ціхенька і маўчалі) імкнуцца ў тэрміновым парадку ўступіць у Паўночнаатлантычны альянс, лічыце – уступілі фактычна», – сказаў ён.

Пры гэтым, адзначыў Прэзідэнт, не спыняецца масіраваная гібрыдная агрэсія супраць беларускай дзяржавы. «З боку так званай збеглай нават не апазіцыі, а тых мяцежнікаў, якія хутка збеглі за межы нашай краіны. Па сваёй сутнасці гэтыя людзі з’яўляюцца адным з краевугольных камянёў палітыкі Вашынгтона і Бруселя на нашым кірунку і не толькі. І наш абавязак перад цяперашнім і будучымі пакаленнямі – зрабіць з гэтага высновы і ўсімі магчымымі сродкамі захаваць краіну, – заявіў беларускі лідар. – І мы яе захаваем, чаго б нам гэта ні каштавала. У гэтым не толькі мая, але і ваша задача. Людзі вельмі вераць у нас і ведаюць, што мы заўсёды прыйдзем на дапамогу. Забяспечым спакойнае і мірнае жыццё нашых людзей, абаронім краіну ад знешніх і ўнутраных пагроз».

Звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі, Прэзідэнт падзякаваў ім за бездакорную службу і надзейнасць, пажадаў новых дасягненняў у службе і на працы, моцнага здароўя ім, а таксама іх родным, блізкім.

БЕЛТА