• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Беларусь і Пакістан маюць намер павялічыць тавараабарот і эканамічную кааперацыю

01.11.2021

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца сустрэўся з саветнікам прэм'ер-міністра Пакістана па гандлі і інвестыцыях у статусе федэральнага міністра, сустаршынёй сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве Абдулам Разакам Давудам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб актуальным стане і перспектывах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама абмеркавалі падрыхтоўку да шостага пасяджэння сумеснай камісіі.

Асобная ўвага была ўдзелена запланаваным у бліжэйшы час мерапрыемствам, у тым ліку арганізацыі нацыянальнай беларускай экспазіцыі і бізнес-форуму на прамысловай выстаўцы ў Карачы 16-18 лістапада.

"Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць садзейнічаць павелічэнню двухбаковага тавараабароту і развіццю эканамічнай кааперацыі Беларусі і Пакістана", - адзначылі ў МЗС.

БелТА