• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Беларусь і Шры-Ланка скаардынавалі падыходы да ўмацавання двухбаковых адносін

08.12.2021

Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч 7 снежня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Джанітай Абейвікрэмай Ліянаге. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Падчас сустрэчы кіраўнік ланкійскай дыпламатычнай місіі ўручыла копіі даверчых грамат.

Субяседнікі абмеркавалі перспектывы актывізацыі беларуска-ланкійскага ўзаемадзеяння па канкрэтных напрамках, узгаднілі падыходы да сумеснай работы па ўмацаванні двухбаковых адносін.

БелТА