• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Беларусь і В'етнам дамовіліся нарошчваць кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях

10.02.2022

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуена Ван Нгы ў сувязі з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

"Бакі абмеркавалі практычныя крокі па актывізацыі палітычнага супрацоўніцтва паміж краінамі і нарошчванні кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, падрыхтоўку сумесных двухбаковых мерапрыемстваў", - расказалі ў МЗС. Размова таксама ішла аб актуальных пытаннях развіцця беларуска-в'етнамскіх адносін у гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай і гуманітарнай сферах.

Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўстаноўлены 24 студзеня 1992 года. У гэтым годзе адзначаецца 30-годдзе беларуска-в'етнамскіх дыпламатычных адносін.

Беларусь і В'етнам на пастаяннай аснове развіваюць палітычны дыялог. Паміж дзяржавамі наладжаны абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях. У прыватнасці, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведваў В'етнам з афіцыйнымі візітамі ў 1997, 2008 і 2015 гадах. У жніўні 1998 года ў Беларусі пабываў Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дык Лыонг, а ў маі 2010 года - Прэзідэнт СРВ Нгуен Мінь Чыет. У чэрвені 2017 года быў арганізаваны дзяржаўны візіт Прэзідэнта СРВ Чан Дай Куанга ў Беларусь.

Паспяхова развіваецца ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, аказваецца ўзаемная падтрымка па выбарчай тэматыцы. У снежні 2018 года Беларусь падтрымала кандыдатуру В'етнама на выбарах у Камісію ААН па праву міжнароднага гандлю (ЮНСІТРАЛ) на 2019-2025 гады ад азіяцкай рэгіянальнай групы. Акрамя таго, Беларусь і В'етнам традыцыйна аказваюць адзін аднаму падтрымку ў міжнародных арганізацыях па пытаннях праваабарончай тэматыкі.

БелТА