• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Беларусь у студзені-верасні павялічыла экспарт тавараў і паслуг да $34,9 млрд

11.11.2021

Беларусь у студзені - верасні 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 32,3 працэнта да $34,919 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за 9 месяцаў склаў $67,1 млрд, што на 31 працэнт больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. У тым ліку імпарт склаў $32,181 млрд (рост на 29,6 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $2,738 млрд (у студзені - верасні 2020-га сальда таксама было дадатным - $1,566 млрд).

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 33,6 працэнта да $55,437 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 36,3 працэнта да $27,413 млрд, імпарт - на 31 працэнт да $28,023 млрд. Сальда склалася адмоўнае ў памеры $610,3 млн (у студзені - верасні 2020 года яно таксама было адмоўным і складала $1,279 млрд).

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 20 працэнтаў да $11,663 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 19,5 працэнта да $7,505 млрд, імпарт - на 21 працэнт да $4,157 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $3,348 млрд (у студзені - верасні 2020 года дадатнае сальда складала $2,846 млрд).

БелТА