• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Беларусь забяспечыла ў 2021 годзе экспарт сельгаспрадукцыі на рэкордную суму

20.01.2022

Беларусь забяспечыла ў 2021 годзе экспарт сельгаспрадукцыі на рэкордную суму. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках мінулага года мы экспартавалі прадукцыю АПК на рэкордную суму. Год закрыем з лічбай практычна $6,5 млрд. Амаль $700 млн дадалі да ўзроўню мінулага года", - сказаў Ігар Брыло.

Паводле яго слоў, на 12 працэнтаў вырас экспарт у краіны СНД (уключаючы Расію), на 42 працэнты - у краіны далёкага замежжа.

У 2020 годзе экспарт склаў $5,8 млрд. Па выніках пяцігодкі плануецца дасягнуць лічбы $7 млрд.

Сёння ў Мінску праходзіць Trade Dialog айчынных вытворцаў прадуктаў з прадстаўнікамі рэтэйлу і HoReCa (так званы сегмент гасціннасці, які аб'ядноўвае кафэ, рэстараны, турыстычны і гасцінічны бізнес. - Заўвага БЕЛТА) "Адкрываем сваё". Арганізатары - МАРГ і часопіс "Продукт.BY". Галоўная тэма - імпартазамяшчэнне. У праграме мерапрыемства прэзентацыя і бізнес-дэгустацыя айчынных сыроў, а таксама мясных далікатэсаў. Па выніках дэгустацыі пройдуць прамыя перагаворы вытворцаў з прадстаўнікамі рэтэйлу і HoReCa. Запланаваны таксама круглы стол з удзелам прадстаўнікоў МАРГ і Мінсельгасхарча, у час якога будуць вырашацца тэхнічныя пытанні, каб паскорыць працэс імпартазамяшчэння.

БелТА