• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Дабрачынная акцыя «Дзень абароны дзяцей з БРСМ» стартуе ў Беларусі 30 мая

27.05.2022

Больш за 250 мерапрыемстваў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Дзень абароны дзяцей з БРСМ» пройдуць па ўсёй краіне напярэдадні і ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, аб чым паведаміла карэспандэнту сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.

«Дабрачынны праект саюза моладзі накіраваны на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі дзецям. Сёлета мы правядзём больш за 250 мерапрыемстваў для выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў), апякунскіх і прыёмных сем’яў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама дзяцей, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, бальніцах», – расказала Аляксандра Ганчарова.

Сімвалам акцыі нязменна застаецца сэрца і раскрытыя далоні, якія адлюстроўваюць імкненне беларускай моладзі акружыць клопатам дзяцей. «У сталіцы стала добрай традыцыяй запрашаць дзяцей са шматдзетных сем’яў у Мінскі заапарк. Не стаў выключэннем і гэты год. Валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» Мінскай гарадской арганізацыі падрыхтавалі для рабят да 31 мая святочную праграму з удзелам аніматараў і падарункі. У Мінскім раёне ў дзіцячай вёсцы «Вытокі» ў Дзень абароны дзяцей адбудзецца фестываль «Планета дзяцінства». Валанцёры Магілёва наведаюць у святочны дзень выхаванцаў дзіцячага дома ў вёсцы Мікалаеўка Магілёўскага раёна. У гарадскім парку імя Жылібера ў Гродне 1 чэрвеня для дзяцей падрыхтавана праграма з удзелам роставых лялек. У Ветцы Гомельскай вобласці на пляцоўцы летняга амфітэатра сумесна з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі будзе арганізавана інтэрактыўная гульнявая праграма, якая ўключае конкурс малюнкаў на асфальце, комплекс дваровых гульняў. Выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку Брэста чакае забаўляльная праграма, можна будзе і пакатацца на атракцыёнах», – падкрэсліла сакратар ЦК БРСМ.

Аляксандра Ганчарова адзначыла, што ў межах праекта адбудзецца шэраг мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні дзіцячых пляцовак. «Напрыклад, валанцёры Віцебска будуць працаваць на добраўпарадкаванні тэрыторыі Віцебскага абласнога спецыялізаванага дома дзіцяці, у Бешанковічах аб’ектам клопату валанцёраў БРСМ стане дзіцячая пляцоўка ў аграгарадку Астроўна, у Оршы – дзіцячая пляцоўка па вуліцы 1 Жніўня, у Расонах – па вул. Камсамольскай», – дапоўніла яна.

БЕЛТА