•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Дзень памяці загінулых у 1812 годзе рускіх воінаў пройдзе ў Магілёўскім раёне

16.08.2022

Дзень памяці рускіх воінаў, якія загінулі ў 1812 годзе ў бітве з французамі пад Салтанаўкай, пройдзе 18 жніўня ў Магілёўскім раёне. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.

«Жорсткая бітва паміж французскімі войскамі маршала Даву і рускім корпусам генерала Раеўскага каля Салтанаўкі шмат у чым стала вырашальнай для зыходу Айчыннай вайны 1812 года, – адзначыла Алеся Купцова. – Дзякуючы гэтай бітве асноўныя сілы другой рускай арміі пад камандаваннем Баграціёна змаглі пераправіцца праз Днепр у раёне Новага Быхава, выйшлі на Смаленск і злучыліся з першай арміяй Барклая-дэ-Толі».

Памятнае мерапрыемства стала часткай святкавання 210-годдзя перамогі Расіі ў Айчыннай вайне 1812 года і праводзіцца рускім культурна-асветніцкім таварыствам пры падтрымцы Магілёўскага райвыканкама, грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» і прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва».

У праграму Дня памяці ўвайшлі памінальная служба (літыя) аб загінулых воінах і ўскладанне кветак да мемарыяльнай капліцы ў гонар бітвы пад Салтанаўкай, аглядная экскурсія па гісторыка-краязнаўчым музеі ў Дашкаўскай сярэдняй школе, круглы стол на тэму «Айчынная вайна 1812 года ў лёсах народаў Расіі і Беларусі».

БЕЛТА