• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама стала найлепшым у рэспубліцы

05.03.2022

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама стала найлепшым у рэспубліцы сярод структурных падраздзяленняў абласных (і Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі па выніках працы за 2021 год. Пра гэта паведамілі падчас правядзення пасяджэнні калегіі ведамства.

Вынікі працы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за 2021 год і задачы на 2022 год разгледзелі напярэдадні ў Мінску пры ўдзеле намесніка прэм’ер-міністра Беларусь Ігара Петрышэнкі, прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікоў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ўсіх узроўняў, грамадскіх арганізацый.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец праінфармаваў удзельнікаў калегіі аб тым, што на кожным узроўні сістэмы адукацыі сёння ёсць і поспехі, і ў той жа час пэўныя пытанні і праблемы.

У фокусе маючых адбыцца задач, якія стаяць перад галіной у 2022 годзе таксама ўзмацненне ўвагі педагагічнай грамадскасці дада вырашэння задач дапрафесійнай падрыхтоўкі і прафесійнага навучання; умацавання фізічнага здароўя навучэнцаў, выхавання асцярожнага і адказнага стаўлення да яго.

Кіраўнік ведамства спыніўся і на іншых ключавых задачах, уключаючы пытанне падрыхтоўкі кадраў у галіне прафесійна-тэхнічнай адукацыі; вышэйшай навуковай кваліфікацыі, практыка-арыентаваных спецыялістаў; прыняцця этычнага кодэкса педагога.

«Наша галоўная задача – не звесці гэтую працу да фармалізму і простага выканання планаў», – канстатаваў у сваім выступленні міністр.

Андрэй Іванец перакананы, што пераважная большасць педагогаў здольная не толькі падрыхтаваць і выхаваць годную моладзь, але і быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы і ў працы, і ў жыцці, і ў грамадскай дзейнасці. А найлепшы вынік той, калі ў вучнях будзе фармііравацца мара, выражаная словамі: «Хачу ўмець, хачу падзяліцца тым, што ўмею».

Завяршылася выніковая калегія цырымоніяй узнагароджання найлепшых арганізацый і работнікаў адукацыі па выніках працы ў 2021 годзе.

Рэд., фота Галіны Гаўрыловіч