• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Як пройдзе рэспубліканскі суботнік у Магілёўскай вобласці

13.04.2022

У суботу, 16 красавіка, на ўсёй тэрыторыі Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік.

Асаблівая ўвага па навядзенні парадку ў Магілёўскай вобласці будзе нададзена мемарыялу на месцы вёсак Вязень і Сялец Клічаўскага раёна, якія былі знішчаны і не адрадзіліся. Тут прывядуць у належны стан тэрыторыю пахаванняў, пасадзяць алеі дрэў і кустоў.

Агульнае добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў з азеляненнем тэрыторыі, пабелкай і афарбоўкай помнікаў і агароджаў пройдзе і ў астатніх гарадах і раёнах Магілёўшчыны.

Так, у абласным цэнтры ачысцяць і азеляняць тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Зямлянка» і брацкай магілы па вул. Лазарэнкі. У Бабруйску добраўпарадкуюць сквер па вуліцы Сацыялістычнай, помнік у гонар вайсковых частак і злучэнняў, якія вызначыліся пры вызваленні горада і алею Праведнікаў.

У Бялыніцкім раёне ў парадак прывядуць мемарыяльны комплекс памяці загінулых жыхароў спаленай вёскі Стэфанава. У Быхаўскім раёне будуць працаваць на плошчы Кастрычніцкая, дзе пахаваны савецкія воіны і партызаны. У Глускім раёне – гэта тэрыторыя воінскіх могілак 1941‑1944 гг. у вёсцы Хвастовічы. У Горацкім раёне прыбяруць на тэрыторыі ўрочышча «Белы ручай», брацкай магілы і помнік на месцы расстрэлу членаў яўрэйскай абшчыны. У Дрыбіне добраўпарадкуюць брацкую магілу і пабеляць дрэвы ў садзе Перамогі. У Кіраўскім раёне аб’ектам навядзення парадку будзе мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў вёсцы Боркі. У Клімавіцкім раёне – памятны знак ахвярам генацыду ў вёсцы Канахоўка. У Касцюковіцкім – брацкая магіла ў вёсцы Бароўка. У Краснапольскім – месца масавага пахавання мірных грамадзян (Краснаполле). У Крычаўскім – брацкая магіла воінаў, якія загінулі ў 1941–1943 гг. і алея Герояў у гарадскім дзіцячым парку. У Круглянскім – памятны знак у гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Альшанікі. У Магілёўскім раёне – воінскае пахаванне № 3276 – брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аграгарадку Палыкавічы. У Мсціслаўскім – брацкая магіла воінаў у вёсцы Каробчына. У Асіповіцкім – воінскія пахаванні, памятны знак «Гармата» воінам-вызваліцелям. У Слаўгарадскім – памятны знак на месцы расстрэлу мірных жыхароў і ваеннапалонных (вёска Рабавічы). У Хоцімскім – брацкая магіла воінаў-вызваліцеляў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Хоцімск). У Чавускім раёне – воінскія могілкі ў вёсцы Бынава. У Чэрыкаўскім – брацкая магіла ахвяр фашызму, расстрэльнае месца яўрэйскага насельніцтва (Чэрыкаў). У Шклоўскім – масавае пахаванне мірных грамадзян, брацкая магіла (больш за 3 тыс. пахаваных).

Акрамя таго, у суботу ў Слаўгарадскім раёне пройдзе акцыя «Дрэва героя». Прадстаўнікі аблкамітэта сумесна з раённай інспекцыяй, дэпутацкім корпусам, райвыканкамам будуць удзельнічаць у добраўпарадкаванні з пасадкай дрэў на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Рабавічы (партызанская вёска). У Магілёве падчас акцыі адбудзецца ўборка лясных кварталаў заказніка «Пячэрскі лесапарк», а таксама тэрыторый, якія прымыкаюць да жылой забудовы.

Днём раней, 15 красавіка, у Бялыніцкім парку 20 гадоў Перамогі высадзяць алею з 25 туй. Удзел у мерапрыемстве прымуць прадстаўнікі аблкамітэта, Бялыніцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзяржорганаў, БРСМ і СМІ.

Галіна Гаўрыловіч