• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Лукашэнка: Мінск зацікаўлены ў захаванні высокай дынамікі кантактаў з Арменіяй

21.09.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана і прэм'ер-міністра гэтай краіны Нікола Пашыняна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

 

"Нашы дзяржавы гістарычна звязаны трывалай дружбай і нацэлены на развіццё давернага і ўзаемавыгаднага дыялогу, - гаворыцца ў віншавальным пасланні ў адрас Прэзідэнта Арменіі. - Упэўнены, што канструктыўны характар беларуска-армянскага супрацоўніцтва будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню эканомік дзвюх краін і росту дабрабыту грамадзян, дасць магчымасць узбагаціць адносіны Мінска і Ерэвана новымі перспектыўнымі праектамі".

 

У віншаванні Ніколу Пашыняну Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў існуючыя двухбаковыя адносіны, заснаваныя на добрых традыцыях дружбы, падтрымкі і павагі. "Мінск зацікаўлены ў далейшым развіцці міждзяржаўнага дыялогу і захаванні высокай дынамікі двухбаковых кантактаў, - падкрэсліў беларускі лідар. - Упэўнены, што ўмацаванне ўзаемадзеяння ў розных галінах дасць магчымасць найбольш эфектыўна рэалізаваць існуючы патэнцыял супрацоўніцтва ў імя працвітання жыхароў Беларусі і Арменіі".

belta.by